Союз Беларуской Молодежи

Тема у розділі 'Добровольці в інших формуваннях', створена користувачем HATE EDGE, 1 бер 2008.

  1. HATE EDGE

    HATE EDGE drug free society

    Рейтинг:
    1
    Відгуків:
    1
    Лоти
      на продажу:
    0
      продані:
    1
    Повідомлення:
    2.427
    Адреса:
    Донецьк/Київ
    Союз Беларуской Молодежи

    [​IMG]

    [​IMG]

    Знамя Новогрудского отдела СБМ.



    [​IMG]

    Члены СБМ в Минске.



    [​IMG]

    Нарукавная повязка СБМ: бело-красно-белый национальные цвета и эмблема СБМ.
    В женской секции носилась на рукаве только сама эмблема.



    [​IMG]

    Пропагандистский плакат: "Под родным флагом к светлому будущему!".
    .
     
    2 користувачам це сподобалось.
  2. Цікаві лоти

    1. Німецькі гудзики на кепі/пілотку (маленькі). Нулячі!
      600 грн.
    2. Диаметр 16 мм, тяжелый металл, некопаное коллекционное состояние Пересылка Укрпочтой или Новой Почто...
      570 грн.
    3. Диаметр 23 мм, пластмасса, металлизированное покрытие, металлическое ушко Фото на листе в клетку для...
      80 грн.
    4. Цинк. Диаметр 24мм.
      40 грн.
    5. Диаметр 15 мм, в коллекционном состоянии, некопаная Пересылка Укрпочтой или Новой Почтой - оплата ус...
      250 грн.
  3. RADKE

    RADKE Gefreiter

    Повідомлення:
    38
    Адреса:
    Україна
    Нашёл кое-что о СБМ здесь
     

    Images:

    photo_2504200919161433161000.jpg
    photo_2404200920303694607600.jpg
    photo_2404200921120414268300.jpg
  4. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Працоўная група Саюзу Беларускай Моладзі ў Нямеччыне

    Арганізатарам i кіраўніком Працоўнае групы СБМ у Нямеччыне быў сп. Генры Чурыла. Пра жыцьцё й працу сяброў i сябровак СБМ ён напісаў наступнае:
    "Ад пачатку вайны да 1944 году на ўсходнім фронце iшлі цяжкія бai. Лінія фронту рухалася ўзад i уперад. Гарэлі беларускія вёскі й сёлы, дашчэнту разбураліся нашыя гарады. У лясох Белapyci з кажным днём надрастала колькасьць партызанаў.
    Нямецкае вайсковае камандаваньне цэнтральнага сэктару ўсходняга фронту ў паразуменьні зь Дзяржаўным кіраўніцтвам моладзі (Reichsministerium fur die besetzen Ostgebite) пастанавіла вэрбаваць i высылаць у Нямеччыну на працу ў фабрыках беларускую моладзь. У цэлай гэтай акцыі немцы мелі на ўвазе дзьве карысьці: 1—падарваць асноўную людзкую базу партызаншчыны у Беларусі i 2—замяніць баяздольных немцаў на фабрыках i прадпрыемствах у Нямеччыне беларускімі юнакамі.
    Першапачаткова немцы прывозілі ў Нямеччыну групы толькі беларускіх юнакоў у веку ад 14-öi да 20-öi гадоў вылучна з прызначэньнем на працу. Пасьля пачалі зьяўляцца невялікія групы (20-50 асобаў) i беларускіх дзяўчат (юначак). Гэтая моладзь тварыла Працоўную групу СБМ у Нямеччыне. Агульны лік Працоўнай групы даходзіў да пяці тысяч aco6a¢. Каля трох тысяч моладзі было прыдзелена фірме Юнкэрс, якая вырабляла самалёты для нямецкага цывільнага й вайсковага лятунства, а рэшта вучылася й працавала ў apганізацыі Тод (ОТ).
    Нагляд над yciмі нацыянальнымі гpyпaмi моладзі—беларускай, украінскай, расейскай, латыскай i летувіскай—меў па нямецкай лініі шэф Аддзелу Моладзі ў Міністэрстве Занятых Усходніх Абшараў гаўптбанфюрэр Нікэль. Былі й кipaўнікі-немцы для кажнай нацыянальнай групы, быў iм для беларускай банфюрэр Мэнцэль.
    Kipaўнiк СБМ на Нямеччыне меў сваю канцылярыю у мінстэрстве Занятых Усходніх Абшараў ў Бэрліне на Клёстэрштрасэ №19 i 5-7 супрацоўнікаў. Адным зь ix быў ведамы беларускі паэт Лявон Случчaнiн, які перед самым канцом вайны трагічна загінуў ад амэрыканскай бомбы у горадзе Дэсаў (Лявон Случчанін (Янка Шпакоўскі) выжыў і вярнуўся на Бацькаўшчыну, дзе перажыў новыя пакуты.–Заўв. рэд.)
    Kipaўніцтва СБМ на Нямеччыну выдавала месячны часапіс для беларускай моладзі, які называўся "Малады Змагар". Выйшла з друку толькі пяць нумароў накладам у 50 тысяч кажны. Часапіс спачатку друкаваўся ў Бэрліне, а пасьля ў Пляўэн (Caксонія). Абедзьве друкярнi былі дашчэнту збамбардаваныя, так не ўдалося надрукаваць больш нумароў. Гэта ўжо быў i так канец нямеччыны i вайны у Эуропе. Часапіс меў характар нацыянальна-узгадаваўчы й інфармацыйны. Дапамагаў карыгаваць яго блізкі прыяцель Язэпа Лёсіка–старэнькі прафэсар Байкоў.
    Беларускіх юнакоў, прыдзеленых фірме Юнкэрс, прывозілі ў лягер Крымічаў ў Саксоніі. Пасьля шасьцітыднёвых тэхнічных курсаў дзялiлі іх на месныя групы й рассылалі ў фабрыкі Юнкэрса. Цэнтрам Юнкэрса быў магутны фабрычны комплекс у Дэсаў над Эльбай. У переходным лягеры Крымічаў было пераважна да 300 беларускіх юнакоў, у Дэсаў да 1500, ды ня менш чым 300 юначак.
    Другім вялікім асяродкам Юнкэрса быў горад Магдебург, дзе працавала каля тысячы беларускіх юнакоў i xiáa дзьве сотнi беларускіх юначак.
    Найкарацей існавала група 500 юнакоў пры заводзе Юнкэрса ў Штрасбургу. Ангельскае лятунства пасьлядоўна бамбардавала гэтую фабрыку, так што летам 1944 году немцы перасталі яе адбудоўваць, а беларускіх юнакоў разьвезьлі па іншых гарадох.
    У меру як узмацняліся налёты саюзных самалётаў i штораз больш разбураліся фабрыкі Юнкэрса, немцы змушаныя былi перавозіць машынэрыю й работнікаў ў іншыя гарады й маскавацца пад iншымі назовамі. Такім чынам паўстала колькі новых асяродкаў прадукцыі самалётаў Юнкэрса. Адным зь ix быў "Мульдэнштайн А.Г.", дзе апынулася вялікая колькасьць беларускіх юнакоў i юначак з Дэсаў. Быў яшчэ адзін тaкi асяродак—Цытаў ў Саксоніі ("Цытаўэр Вэркэ А.Г.").
    У самым Бэрліне пры ОТ вучылася й працавала вялікая група беларускіх юнакоў (тысяча асобаў). ОТ вучыла беларускіх юнакоў розных карысных рамёстваў: сталярства, мулярства, сьлясарства, бляхарства й iнш.
     
    1 людині також подобається це.
  5. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    У лягеры ОТ Роштак было некалькі сотак беларускіх юнакоў, якiмi кіраваў старшы праваднік Аўген Мацюшонак. Miж iншым, штандаровы П.Сьценьнік i старшы праваднік А.Мацюшонак трагічна загіншулі самы канец вайны. Toe самае сталася із старшым правадніком Сяргеем Бузаком. Пра сп. Бузака хадзіла слава, што ён быў вельмі добрым арганізатарам. У Менскай акрузе ён меў тры тысячы добра зарганізаваных сяброў i сябровак СБМ.
    У лягеры ОТ Рацібор, Сылезія, было каля 300 беларускіх юнакоў, якія працавалі ў вельмі цяжкіх умовах пры будове вялікага тунэлю пад гарамі. Тунэль гэты быў прызначаны для нейкай вельмі важнай ваеннай мэты (для вырабу ракетаў цi нейкіх новых разрыўных матар'ялаў).
    У Надрэніі-Вэстфаліі быў невялікі лягер ОТ у горадзе Гэльзэнкірхэн-Буэр. У лягеры знаходзілася група 50-100 беларускіх юнакоў. У кажным з вышэйпададзеных лягераў беларускія юнакі цi юначкі мелі свайго беларускага кіраўніка цi кіраўнчку. У гэтых жа лягерах былі дзеці-падлеткі—хлопцы й дзяўчаткі. Iмi апекаваліся сяброўкі Саюзу Беларускай Моладзі.
    Быў яшчэ адзін асяродак—Школа Kipaўнікoў i Кіраўнічак СБМ у Драйсыг-Акэр (каля Майнінгэн, у Турынгіі). Нямецкім кіраўніком яе быў сп. Шуман, а беларускім сп. Стась Г.
    Афіцыйнай уніформай СБМ была зялёная вопратка зь бел-чырвона-белаю павязкаю на левым рукаве. На павязцы быў разьмешчаны чырвоны шчыт з залатым двукрыжжам Ярылы ды сымбалямі працы й змаганьня—мечам i рыдлёукай. Такую самую уніформу насілa Працоўная група СБМ у Нямеччыне. Яна была вольная ад нашэньня нaпісу "ОСТ”.
    Беларуская моладзь у Нямеччыне беларускіх школаў ня мела. Яна перадусім мусіла цяжка працаваць у фабрыках Юнкэрса й на розных жахлівых праектах ОТ (Pацiбop, Гэльзэнкірхэн-Буэр). Kipaўнікі лягероў павінны былі вучыць юнакоў i юначак беларусаведы з "Вучэбнага лістка", распаўсюджваць у лягерах часапісы "Жыве Беларусь", "Малады Змагар", газэты "Раніца" й "Беларускі Работнік".
    У вольны час вечарам, калі такі час быў, кipaўнік цi кіраўнічка СБМ праводзілі гутаркі беларусаведы. У гэтай справе дазволена было кipaўніком асяродкаў праяўляць сваю собскую ініцыятыву. Раз я быў запрошены у лягер СБМ пры групе ОТ у Бэрліне—Фалькэнзээ на вогнішча беларускіх юнакоў. Штандаровы зapганізаваў гэтую імпрэзу вельмі добра. Найбольш падабаліся ўciм прыгожыя беларускія песьні.
    Стаўленьне немцаў да нaшaй моладзі было рознае. Быў ваенны час i не магло быць зроблена так, каб усе былі задаволеныя. Беларуская моладзь i кіраўнікі яе ненавадзелі немцаў Гітлера за расстраляных бацькоў, спаленыя вёскі разам зь ix мірным насельніцтвам, разбураныя гарады, спустошаны край i прымусовы прывоз у Нямеччыну.
    Дзякуючы асабістым захадам штандаровага Г.Чурылы й часткаваму зразуменьню нямецкіх дзейнікаў (Мэнцэль з РІФ, Фінк з кiрaўніцтва ОТ, дырэкцыя Юнкэрса) уся беларуская моладзь, ахопленая СБМ у Нямеччыне , мела людзкую вопратку, магчымыя баракі, абутак i харчаваньне–такое самае, як нямецкая моладзь.
    Непрабачальнаю памылкаю было б ня ўспомніць таго, што трывожыла чулае сэрца нашага нацыянальнага прарока Янкі Купалы й зырка адлюстравалася ў ягоным сказе-сумліве: "Цi ускрэсьнем мы, душою упаўшы, зьвяўшы, каб выйсыці ў сьвет, як нейкі здольны род..." Каб сьветлы дух паэты-волата адчуў тое, што я бачыў уласнымi вачыма, дык ён бы захапляўся бязьмерна.
    Уявеце сабе галодных, абарваных, запалоханых беларускіх юнакоў i юначак зь Віцебшчыны, Магілёушчыны, Полаччыны, Меншчыны й г.д., бяздольных ахвяраў татальнай вайны, бяздомных сіратаў, прывезеных прымусова на працу ў фабрыках варожае краіны проста пад амэрыканскія бомбы. Але гэтыя нявучаныя дзеці здалі свой экзамэн з ycix прадметаў на 100% i цэламу сьвету даказалі, што мы—беларусы—якраз ёсьць тым здолъным родам.
    На працы у фабрыках Юнкэрса яны працавалі ўва ycix самых важных i найбольш засакрэчаных цэхах пад кіраўніцтвам найлепшых нямецкіх майстроў i найздальнейшых інжынэряў. Дырэкцыя Юнкэрса не магла нахваліцца кемнасьцю беларускае моладзі.
    Улетку 1944 году прыехала ў Нямеччыну пяцітысячная група беларускае моладзі для вайскова-дапаможнай службы (Флякгальфэр). Уся гэтая група пачаткова апынулася ў лягеры Эгар (па-чэску–Хэб). Пасьля яе падзялілі на меншыя групы й напрыдзельвалі да зэнітных батарэяў па цэлай Нямеччыне.
    Я асабіста зусім выпадкова сустрэу i прывітаў адну такую большую групу—каля 500 юнакоў—у Шпіталь-ан-дэр-Драў ў Аўстрыі. Ваенна-Дапаможнай групай СБМ апекаўся сам шэф-праваднік М.Ганько.
    У лягеры Пютніц, у Памэраніі, была школа для кіраўнічак юначак Ваенна-Дапаможнай Службы (Флякгэльфэрынэн). На чале школы й лягеру стаяла Галоўная кіаўнічка юначак СБМ, праваднічка д-р. Н.Абрамава. Дапамагалі ей праваднічкі Алёна й Зося Аляхнавічанкі. Пасьля вайны я ix абедзьвюх яшчэ раз пабачыў у польскім лягеры УНРРА ў Вайдэне (Обэрпфальц). Яны былі замужніч й казалi мне, што яны полькі. Д-р. Н.Абрамава перед самай капітуляцыяй Нямеччыны апынулася ў Празе Чэскай.
    Афіцыйнага набору ў СС цi Вафэн СС зь лягераў СБМ ня было. Адно толькі ў лютым 1945 году немцы прывезьлі з Дэсаў групу белаpycкix юнакоў у Бэрлін-Шпандаў i пачалі ix вучыць вайсковасьці. Гэта быў поўны зьвяз (рота) лікам у 200 асобаў. Ix рыхтавалі да абароны Бэрліну. Вайсковымі інструктарамі па муштры былі часткова падафіцэры СС, а часткова кіраўнікі СБМ. Агульны нагляд над цэласьцяй мелі банфюрэр Мэнцэль i Г. Б-iч.
    Гэтая беларуская адзінка атрымала й насіла ўніформу Вэрмахту. Aнi адзін зь юнакоў цi кіраўнікоў СБМ не хацеў абараняць Бэрліну. Але мы ня мелі iншага выхаду. Я aca6icтa знаю толькі адзін выпадак, што кіраўнік СБМ з собскага пераконаньня й волі дабраахвотна пайшоў у СС, быў ранены, выжыў i эмігpaваў за акіян.
    Далейшы лёс зьвязу мне няведамы, бо 28 сакавіка 1945 году я й некаторыя кіраўнікі групаў СБМ змушаныя былі пакінуць свае месца працы й ставіцца ў 30-й дывізіі ў ваколіцы Вайдэн. Мы усе згубілі ўсякі кантакт зь лягерам СБМ. Савецкая армія заняла ўсходнюю Пруciю, Памэранію, Сылезію, Caксонію й акружыла Бэрлін. 8 травеня Бэрлін быў узяты. Нямеччына капітулявала. Ільвіная частка лягераў СБМ лучыла ў савецкія pyкi. Лягічна трэба спадзявацца, што савецкія ўлады рэпатрыявалі нашую моладзь на Бацькаўшчыну, а ў найгоршым выпадку ў глыб Савецкага Саюзу. Хто меў магчымасьць i крыху шчасьця, уцёк ад савецкай навалы далей на захад Нямеччыны. Што сталася з бальшынёй вышэйшых кіраўнікоў СБМ, ніхто НЕ ведае".

    Таронта, Канада 11.12.1967 г.

    Гэнры Чурыла б. Kipaўнiк Працоўнай групы СБМ у Нямеччыне.

    Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.
     
  6. Кокс

    Кокс Gefreiter

    Повідомлення:
    429
    Адреса:
    Belarus
    Из музея.
     

    Images:

    Sauz.jpg
  7. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Успамін
    "У пачатку лютага 1944 году я спаткаўся з калегам, якi належаў да Саюзу Беларускай Моладзі. Ад яго я даведаўся, што СБМ хоча сабрацъ каля 200 маладых беларусаў i выслаць ix на курсы у Альбэртыне, а пасьля на пару месяцаў у Нямеччыну, каб адтуль вярнуліся на Бацькаўшчыну як маладыя ахвіцэры.
    Будучы маладым хлапцом (17 год), я на гэта згадзіўся. 19 лютага 1944 году я выехаў у Баранавічы, дзе меў спаткацца з прадстаўнікамі СБМ i атрымаць ад ix білет на цягнік да Альбэртыну.
    У марозны дзень 20 лютага я прыехаў на станцыю Альбэртын, а адтуль пехатою прыйшоў у вялікі панскі двор на беразе невялікага возера. Там я спаткаўся з хлапцамі, якія ужо сюды прыехалі. Усіх нас разам было каля 20 хлапцоў. Большасьць ix з-пад Слоніма.
    Першыя днi правялі мы на вайсковых занятках i працы каля дому. Яда наша была надта дрэнная i было яе вельмі мала, так што мы хутка расчараваліся, але было ўжо запозна варочацца назад, бо адтуль нас не звальнялі. Як туды трапілі, дык там i засталica.
    Счакаўшы пару тыдняу, да нас прыехала каля 20 хлапцоў з-пад Глыбокага, а пасьля i зь інмых месцаў. Разам нас сабралі каля 90 хлапцоў. У пачатку красавіка 1944 г. нам далі троха болей ecьцi, што нас усьцешыла, а праз тыдзень сказалi, што мы выяжджаем у Нямеччыну.
    Цixaю раніцаю 7 красавіка мы выехалi у Слонім. Там нас пасадзілі ў тры таварныя вагоны, высланыя усярэдзіне саломаю i з пастаўленымі печкамі для аграваньня. Мы прыехал! у Баранавічы, дзе нашыя вагоны прычапілі да iншага цягніка й павязьлі нас на захад.
    Перад выездам нам выдалі cyxiя харчы на тры дні. Скарысталі мы з гэтага й добра пад'еш, а пад'еушы, павесялелі, нават пачалі жартаваць i сьмяяцца, думаючы, што куды мы нi заедзем, дык горш ня будзе. Пачалі сьпяваць нашыя народныя песьні, якіх мы шмат навучылicя у Альбэртыне.
    Цэлае падарожжа праз Польшчу й Чэхаславаччыну трывала 11 дзён, i увесь час у гэтых самых вагонах i у гэтай самай адзежы, дык санітарнае нашае становішча было незайздроснае. Па прыезьдзе у Філях (Аўстрыя), нас высадзілі зь цягніка i проста завязьлі ў лазьню. Там нашую вопратку ад нас забралi й мы яе больш ня бачылі—напэуна спалілі.
    Прайшлі мы мэдыцынскі агляд i атрымалі іншую вопратку. Пасьля лазьні, зьмены вопраткі й цёплае ежы кажны з нас чууся зноў чалавекам. Калі нас пасадзілі ў самаходы, каб перавезьці да Мальты у лягер, дык мы iзнoy пачалі сьпяваць. Вечарам мы прыехалі ў Мальту. Мальта—гэта невялікая вёска ў сярэдзіне Альпаў. Даехаць да яе можна з Гмюнду толью адною дарогаю, i там яна канчаецца. Нашае памешканьне было ў дзераўляных бараках, за якімі быу вадаспад, i ягоны шум заглушаў усё. З гэтае прычыны людзі не мaглi гаварыць нармальна, пaціxy, а голасна, дык неяк троха дзіка гэта выглядала.
    На другі дзень нас рана разбудзілі, падзялілі на тры групы, далі сьнеданьне—i давай да муштры i да працы. Па пару тыднях хлопцы ужо загарэлі й досыць добра выглядалі.
    Свабодны час мы мелі пераважна вечарам або ў нядзелю. Тады мы збipaлicя усе разам, вучыліся нямецкае мовы й нямецкіх песьняу. Падчас муштры мы сьпявалі заўсёды свае пecьнi, i аўстрыякі, відаць, так ix любiлi, што часта пpaciлi нас, каб мы iм засьпявалі.
    Нашыя адносіны да аўстрыякаў, а таксама ix да нас былі вельм1 добрыя. У Мальце мы даведаліся, што бальшавікі зноў занялі Беларусь i шмат нашых знаёмых трапіла ў ixны палон. З гэтаю весткаю скончыуся наш сон i мары аб скорым павароце назад на Бацькаўшчыну.
    20 ліпеня да нас прыехалі госьці зь Белapyсi—амаль цэлы штаб СБМ, якому удалося уцячы ад бальшавікоў. З гэтае нагоды мы apганізавалi невялікую вечарыну й танцавалі да позьняй ночы. Нашы госьці шмат нам расказвалі аб падзеях на Бацькаўшчыне, але радаснай весткі нixтo не атрымаў. Па пару тыднях госьці выеехалі з Мальты, а мы таксама пачалі рыхтавацца да выезду. Большасьць нашых хлапцоў выехала ў Эгэр, дзе немцы сабралі iншых беларусаў, якія уцяклі ад бальшавікоў, i пасьля далучылі ix да дывiзii Зыглiнгa. Нас, 10-цёх хлапцоў, выслалі ў Бэрлін (там мы якісь час прабылі ў школе) i адтуль выслалі нас у аддзелы Зыглінга ў Баваpыі, дзе муштравалі нас на жаўнераў.
    Пасьля мяне й другога сябру выслалі ў школу стральцоў у Чэхаславакіі. Там правялі мы Вялікдзень 1945 году й адтуль выслалі нас на фронт, які цяпер пабліжаўся вельмі хутка. Нас толькі двое трапіла ў нямецкую дывізію, i нас нaкipaвaлi на Вену. Я там быу ранены й эвакуяваны у глыб Аўстрыі. Быу я у шпіталі. Прыйшлі амэрыканцы, нічога дрэннага яны нам не зрабілі. Аб нашых хлапцох нічога больш ня чуу аж да спатканьня з другім у Англіі. Што сталася з бальшынёй мaix сяброў, я ня ведаю."
    Кpacaвiк 1969 г.
    3.С.
    Англія

    Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.
     
  8. burk001

    burk001 Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    668
    Адреса:
    Minsk
    1 людині також подобається це.
  9. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Саюз Беларускай Моладзі (СБМ) у Баранавічах

    "У часе нямецкай акупацыі Беларусі, у 1941/42 навучальным годзе, у горадзе Баранавічах былі арганізаваныя настаўніцкія, бугальтapскiя й мэдычныя курсы. У наступным школьным годзе, 1942/43, былі арганізаваныя сярэднія школы: Тэхнічная (500 хлапцоў), Мэдычная (500 хлапцоў i дзяўчат), Гандлёвая (450 хлапцоў i дзяўчат), Мастацкая школа, Прагімназія, Настаўніцкія курсы й Матуральныя вячэрнія курсы.
    Увосень 1943 году ў Баранавічах i iншых гарадох aкpyгi паўстала арганізацыя Саюз Беларускай Моладзі (СБМ). Сябрамі гэтай apгaнiзацыі былі вучні сярэдніх школаў. Кажная школа тварыла асобную адзінку СБМ, а кажная кляса школы складала групу юнакоў i юначак.
    Кажная школа мела свайго Kipaўнiкa юнакоў i Кіраўнічку юначак. Акругомым Kiрaўнiком СБМ у 1944 годзе быў юнак М-ла, Гарадзкім юнак Ч-к, ягоным заступнікам Кастусь. Старшым важатым Леанід. З гэтых асобаў складаўся Штаб юнакоў горада Баранавічы. Штаб юначак складалі: Лена, Валя, Рая й іншыя.
    Для падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў СБМ былі арганізаваныя спэцыяльныя курсы для юначак у Драздох каля Менску, Флярыянове каля Ляхавіч. Курсы трывалі ад двух да трох тыдняў. Кажны новы курс меў сваю кіраўнічку. На ўрачыстасьць заканчэньня кажнага курсу прыяжджала з Галоўнага Штабу СБМ у Менску Галоўны Кіраўнік сп. М.Ганько й Галоўная Кіраўнічка д-р Абрамава зь iншымi сябрамі штабу.
    Пасьля сканчэньня курсу кажная курсантка атрымлівала рангу дружыновай. Дружына складалася з 20-35 асобаў.
    Я была на курсе ў Флярыянове каля Ляхавіч. Памешканьне для юначак i вялікая заля для выкладаў былі у вялікім i прыгожым доме абшарніка двара Флярыянова. Заняткі пачыналіся ў 8 гадзін раніцы й трывалі да 3-й або 4-й гадзіны папоўдні з гадзінным перапынкам для абеду а 12-й гадзіне дня.
    Праграма курсу: маршы, інфармацыі, як праводзіць зборкі, гicтoрыя й геаграфія Беларусі, песьні, гульні, арганізацыя розных гурткоў: літаратурнага, драматычнага, танцавальнага й фізкультурнага.
    Харчаваньне юначак, як на той час, было вельмі добрае, не галадалі, бо хапала бульбы, хлеба, малака, а час ад часу мелі й мяса.
    Вярнуўшыся з курсаў у Гандлёвую школу, я была прызначана дружыноваю юначак. Збoркi у кажнай дружыне адбываліся два разы ў тыдзень. З набліжэньнем фронту ўвесну 1944 году немцы змушалі вучняў баранавіцкіх сярэдніх школаў капаць акопы.
    20 чэрвеня 1944 году закончыўся навучальны год, i неўзабаве пачалася эвакуацыя г. Баранавічаў. Сябры СБМ выяжджалі у Нямеччыну гpyпaмi й адзінкамі, але большасьць ix тайком пакінула горад i вярнулася ў свае вёскі.
    Я й яшчэ некалькі сябровак СБМ былі далучаныя да транспарту чыгуначнікаў. Мы пaкiнyлi Баранавічы 2 ліпеня 1944 году, гэта, здаецца, быў апошні транспарт. Па дарозе ў Нямеччыну да нашага транспарту далучат юнакоў i юначак СБМ з Слоніму й Наваградку. Шмат хто зъ юнакоў затрымаўся ў Польшчы.
    Пасьля доўгага падарожжа нас—невялікую групу юначак i юнакоў СБМ—падзялілі i па некалькі асобаў прыдзялілі у "остаўскія" лягеры ў ваколіцах горада Кобленца ў Нямеччыне. Я й некалькі слонімскіх юначак былі прызначаныя ў "ocтaўcкi" (усходніх работнікаў) лягер у вёсцы Вэнгэроры. Усе мы працавалі на чыгунцы.
    Жьщьцёвыя ўмовы былі вельмі дрэнныя. Лягер быў абгароджаны калючым дротам. Выйсьці зь яго можна было толькі з дазволу каманданта лягеру—немца. Жыхарамі лягеру былі беларусы, расейцы, украінцы й палякі. Былі сярод ix сямейныя й адзінокія. Па сваім сацыяльным складзе гэта былі інтэлегенцыя, сяляне, paбoтнікі, былыя паліцыянты, а нават i партызаны.
    Жылі мы ў старых i дзіравых дзераўляных бараках. Ложкі былі двупавярховыя, пры гэтым на партэры cпалi старэйшыя, а на першым i другім паверхах дзеці й падлеткі. У невялікім пaкoi месьцілася па 35 i болей асобаў. Гігіенічныя ўмовы жыцьця ў бараках былі адмоўныя: ня было цёплай вады для купаньня й мыцьця бялізны, а вынікі такого стану рэчаў ёсьць вядомыя.
    Харчаваньне: рана паўлітра збожжавай кавы бяз цукру й малака, маленькі кусочак маргарыны або кілбасы з каніны i 150 грамаў цьвёрдага чорнага хлеба. Абед: адзін літар рэдкай нішчымнай i нясмачнай зупы. Вячэра: тoe самае i у той колькасьці, што й раніцай. Галадалі.
    Працавалі мы па 8 гадзін у дзень: разгружалі таварныя вагоны. Часамі, пасьля бамбардаваньня, ачышчалі ад грузу вуліцы гораду. Грошай за працу не плацілі. Працавалі 6 дзён у тыдні. Нядзеля была вольная ад працы.
    Адносіны немцаў да нас былі адмоўныя. Лекарскае aпекi амаль ніякае ня было: абслугоўвала жыхараў лягеру толькі адна мэдычная сястра-полька. Увесь час трывалі налёты.
    У нямеччыне я да СБМ не належала, але ведаю, што былі лягеры СБМ. Ix жыцьцёвыя ўмовы мне няведамыя, як i няведамы ix лёс. Вэдама, што шмат юнакоў i юначак загінула, шмат вывезена ў Савецкі Саюз, выратаваліся толькі адзінкі."

    Лёс Анджэлес
    22.7.1968 г.
    Ю.Н. б. Дружыновая СБМ.

    Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.
     
    1 людині також подобається це.
  10. kirov

    kirov Stabsfeldwebel

    Повідомлення:
    2.621
    Адреса:
    зона перманентного конфлікту
    уривки з мемуарів Т. Білостоцького, опікуна українських "вихованців СС":

    "...довідався я, що в Троппав вже перебуває від довшого часу білоруський провідник і його співробітники, вибрався негайно, щоби познайомитись з ним до т. зв. "девізенбаракен", де були приміщені бюро дінстштеллє. Шеф-Праваднік Союзу Білоруської Молоді п. Міхал Ганько дуже щиро прийняв нас, був я разом з п. Кузьмовичевою. Познайомились ми з його співробітниками та договорились ми зустрітись на конференції в Берліні, куди нас взивано... тоді я зорієнтувався, що на Білорусі існувала організація молоді СБМ (Союз Білоруської Молоді) за формальним дозволом німецької влади, (до чого причинився особливо обербаннфюрер Шульц, що там працював), яка мала загально просвітянсько-спортивний характер і перевела за час однорічного свойого існування велику працю у напрямі національно-освідомлюючої діяльности серед білоруської молоді. Видавала вона ряд брошурок, 2 часописи для дітей і молоді, провадила різні фахові курси, дитячі садки, вишколювала інструкторів, провідниць для ведення гуртків молоді. Після евакуації та організація молоді майже в цілости переїхала в Німеччину, при чому більша частина мужеської і дівочої молоді пішла на працю й фаховий вишкіл до німецької індустрії і в цей спосіб повстала спеціяльна група немов фахового вишколу молоді т. зв. "Вайсрутенішес Югендверк" і це була основна частина організації СБМ. Провідник білоруської молоді Ганько спирався в своїй діяльности передовсім на тій фаховій групі молоді, вона працювала по фабриках у спільних своїх гуртках окремо від інших, мала своїх гурткових провідників, провідниць, навіть своїх форабайтерів. Це дало можність білоруській молоді відповідно оформитись у відносинах праці, охоронило її від усього роду використовування а то й шикан німецьких наставників. Була це беззастережно важна успішна позиція, якої так бракувало в нашої робітничої й сільсько-господарської молоді. Ми мали тільки робітничих опікунів - мужів довір'я при ДАФ чи Райснерштанді, що не мали ні засобів ні можливости займатися десятками тисяч нашої молоді. Але ми не мали теж зовсім української організації молоді, на неї німці не дали дозволу. Та фахова група білоруської молоді, хоч підлягала Арбайтсамтові та ДАФ, мала з огляду на існування організації білоруської молоді обов'язок приналежности до головної установи гбфра Нікеля і всі справи робітничої молоді реферував там баннфюрер Мендель, що тепер теж на нарадах подав низку проблем з діяльности й організації тої білоруської молоді. Відповідав білоруський провідник Ганько, як теж білоруська провідниця лікарка Абрамова... В оточенні своїх співробітників, яких мав там 3-ох мужчин він тішився великим авторитетом. Була також там провідниця білоруських дівчат п. д-р Абрамова, що мала також мабуть 3 чи 4 постійні співробітниці, одначе властивим керівником був Шеф-Праваднік, що писав реферати, статті до часописів, випрацьовува ідеологічні напрямні та організаційні правильники. Ніколи не жалів мені вияснення, чи поради. Юнацька група хлопців у СБМ була невелика, всього коло 3.000 юнаків та здається до 1000 юначок, натомість майже вдвічі стільки було білоруської робітничої молоді, на яку зверталася властива діяльність і опіка цілого СБМ і втім п. Ганька. Він тоді оказав мені виразно, що в юнацьких справах є стільки компетенційних спорів та колізій між військовими, цивільними установами та гбфром Нікелем, що фактична виховна-національна робота там просто неможлива. Тому він усю надію кладе передусім на організацію цивільної, робітничої білоруської молоді, де має повну свободу праці і тут вкладає він свою душу. Юнаків він все мимоходом відвідував і коли треба було інтервеніював у їх справах, але то була другорядна для нього справа. Його керівничка молоді п. д-р Абрамова також мала основну робітничу групу дівчат, відтак діточі садки, школу так, що групу юначок відвідувала теж тільки принагідно, вони як юнаки не творили основного хребта їхніх органзаційних планів. Читав я тоді різні правильники СБМ, статті та дальше розказував п. Ганькові проо наші українські досягнення ще до війни в організаціях молоді й тіловиховного руху, які стали основною традицією для праці ВСУМ-у, про наші труднощі раніше й теперішні мої труднощі в юнацтві, що почали громадитися більше ніж я припускав. Розуміли ми себе дуже добре, я його білоруську він мою українську мову, відносились справді по братньому й тому залишився у мене справді світлий спомин про Шефа-Правадніка СБМ, мабіть про його часто буду ще згадувати"...
     
    1 людині також подобається це.
  11. Norman2

    Norman2 General-major

    Повідомлення:
    7.914
    Адреса:
    СотоНатовск
    Ми мали тільки робітничих опікунів - мужів довір'я при ДАФ чи Райснерштанді

    - Tsikava chastka informatsii. Nikoly pro DAF ne znav.
     
  12. burk001

    burk001 Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    668
    Адреса:
    Minsk
    Воспоминания Миколы Ганько (брат руководителя СБМ) о своем пребывании в Опаве (стр.132-133, Дзёньнік Міколы Ганька)
    http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=4763
     
    2 користувачам це сподобалось.
  13. Bersek

    Bersek Oberfeldwebel

    Повідомлення:
    776
    Адреса:
    Україна
    Случайно пролистал темку, да , не перевелись еще патриоты в Белоруссии, порадовало. По роду службы встречаюсь часто с представителями братского народа, в подавляющем большинстве не знают родного языка, не могут назвать месяцы на Белорусском, печально. Продукт горнила Советской власти.
     
  14. moralez

    moralez Oberfeldwebel

    Повідомлення:
    2.480
    Адреса:
    Тринидад и Тобаго
  15. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    У Франца Кушаля было 2 сына. Младший Ярослав был членом СБМ. 22 июня 1943 года в Купаловском театре в Минске во время представления террористы взорвали бомбу. Несколько десятков человек погибло, среди них сын Кушаля. Членов СБМ похронили отдельно на Вайсковых могилках в Минске.
    Имена их известны
    Андрусь Братко
    Яраслаў Кушаль
    Кастусь Мокат
    Пятро Насеньнік
    Марыя Негіна
    Марыя Сабалеўская
    Леанід Слаўнін

    Кто-нибудь может уточнить расположение этого захоронения ?
     
  16. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Саюз Беларускай Моладзі (СБМ)
    Саюз Беларускай Моладзі паўстаў 22 чэрвеня 1943 году. Kavicap акупаванай немцамі Беларусі Вільгельм Кубэ на сходзе беларускіх прадстаўнікоў у Менскім тэатры ўрачыста абвесьціў, што нямецкія ўлады дазваляюць беларускай моладзі стварыць сваю арганізацыю—Саюз Беларускай Моладзі, у скароце СБМ.
    Арганізацыя СБМ хутка пашыралася на тэрыторыі Беларусі. Дакладных зьвестак пра колькасьць юнакоў i юначак у СБМ няма, але паводле атрыманых зьвестак ад некаторых Кіраўнікоў СБМ, у раёнах у сярэднім было 500-600 сяброў i сябровак, а ў Мінскай акрузе каля 3000.
    Адміністрацыйна Саюз Беларускай Моладзі дзяліўся на aкругi (ix было 17), раёны (паветы), сэкцыі (гміны, школы) й грамады (вёскі). Усёй арганізацыйна-адміністрацыйнай працай у Беларусі кiрaвaў Галоўны Штаб СБМ, які ў сваю чаргу дзяліўся на аддзелы: арганізацыйны, кадраў, пранаганды й жаночы.
    Kipaўнiкi й Kipaўнiчкi СБМ нaciлi на наплечніках адмысловыя адзнакі службовых ступеняў (рангаў). Cтyпeнi iшлi зьнізу уверх наступным парадкам: старшы юнак, юначка, дружыновы (-вая), грамадовы (-вая), старшы грамадовы, старшая грамадовая, зьвязовы (-вая), старшы зьвязовы, старшая зьвязовая, сэкцыйны (-ная), падправаднік (-нічка), праваднік (-нічка), старшы праваднік, старшая праваднічка, штандаровы (-вая), шэф штабу i шэф-правадік.
    Сябры й сяброўкі СБМ віталіся міжсобку словамі "Жыві Беларусь!" Паступова ўводзілася ў звычай сяброў СБМ на пахвалу старшага адказваць не традыцыйным "дзякуй", а "Служу Бацькаўшчыне !"
    Галоўны Штаб у Менску выдаваў друкам для беларускай моладзі чacaпic "Жыве Беларусь". Сваім зьместам меў ён характар нацыянальна-узгадаваўчы й адміністрацыйны.
    Для падрыхтоўкі кадраў Кіраўніцтва Саюзу Беларускай Моладзі былі арганізаваныя спэцыяльныя курсы ў Альбэртыне й Менску для юнакоў, а ў Драздох i Флярыянове для юначак.
    Шасьцітыднёвыя курсы Kipaўнiкоў СБМ у Альбертыне каля Слоніма былі адчыненыя 15.7.1943 году. Кіраўніком ix быў немец банфюрэр Мэнцэль зь нямецкага дзяржаўнага кіраўніцтва моладзі (Райхсюгэндфурунг). Кажны курс меў свайго кіраўніка па беларускай лiнii.
    На першым курсе было 16 кандыдатаў на Kipaўнiкоў моладзі, на другім 30, а на 3-м да 6-га ўлучна ад 60 да 70. Курсы Kipaўнiкоў моладзі ў Альбэртыне спыніліся ўвесну 1944 году дзеля наступу Чырвонай арміі. Кіраўніцтва курсаў апынулася ў Бэрліне.
    Рэжым на курсах быў паўвайсковы. Ад пад'ёму да спачынку валіся інтэнсіўныя заняткі: фізкультура, вайсковая муштра, вывучэньне беларусаведы й іншыя. У полудзень курсанты мелі паўтары гадзіны прымусовага адпачынку.
    Дзень курсанта пачынаўся гімнастыкай, потым сьнеданьне, вайсковая муштра, вайсковы вышкал у полі, полудзень, адпачынак. Папоўдні беларусаведа: гісторыя й геаграфія Беларусі, грамадазнаўства, сьпевы. Як дапаможнік да вядзеньня заняткаў быў выданы друкам па-беларуску Рэгулямін Вайсковай Муштры, а для тэарэтычных заняткаў прысылаўся з Штабу СБМ у Менску "Вучэбны лісток", якім i пазьней маглi карыстацца акруговыя й павятовыя Kipaўнiкi СБМ.
    Памешканьне й спаньне, як на ваенныя ўмовы, былі добрыя. Харчаваньне было недастатковае па колькасьці калёрыяў. Дастава харчоў у лягер ляжала на абавязку Беларускай Акруговай Самапомачы. Наагул умовы жыцьця ў лягеры былі цяжкія дзякуючы ваеннаму часу, слабай арганізацыі й інш.
    Мэтай Саюзу Беларускай Моладзі было ўзгадаваньне беларускай моладзі ў нацыянальным духу праз працу й змаганьне. Каб асягнуць гэтую мэту, курсанты ў Альбэртыне абавязкова праходзілі грунтоўны курс беларусаведы, а таксама сьпявалі адпаведныя патрыятычныя песьні, як нацыянальны гiмн—"Мы выйдзем шчыльнымі радамі', "У гушчарах, затканых імглою", "Бывай, мой родны кут i зьвяз", "Ідуць жаўнеры-беларусы", "Мы бойкая моладзь", "Люблю наш край" i іншыя.
    Курсанты мyciлi навучыцца напамяць 10 запаветаў юнака, якая пачыналася ад сказу: "Ты ня жыў, калі жыў толькі для сябе. Ты не памёр, калі памёр ці загінуў за Бацькаўшчыну". Між iншымi быў запавет, запазычаны ад Шэксьпіра: "Трус сто разоў памірае, пакуль раз сканае. Мужны памірае толькі раз".
    Курсы для Кіраўнікоў ніжэйшых i вышэйшых ступеняў СБМ былі арганізаваныя ў Менску. Заняткі на курсе Kipaўнiкоў СБМ ніжэйшых ступеняў адбываліся ў будынку Галоўнага Штабу СБМ. Курсантаў звычайна было 15-20 асобаў, бо на больш ня было aнi месца, aнi дастатковай кухні, aнi нават санітарных умоваў. Курс трываў тры тыдні. Ад пад'ёму й да познага вечару заняткі палягалі на тэарэтычных выкладах нацыянал-сацыялізму, структуры нямецкага "Гітлер-Югэнд" i амаль вайсковай муштры. Заняткі вялі нашыя Kipaўнiкi пад наглядам нямецкіх інструктараў. Харчаваньне было беднае й недастатковае. Адносіны немцаў да беларусаў у той час былі прыязныя й карэктныя.
    У Менску у памешканьні Галоўнага Штабу СБМ былі арганізаваныя курсы для падрыхтоўкі Старшых Kipaўнiкоў СБМ. Курс трываў тры тыдні. Кіраўніком курсу быў капітан Усевалад Р-ка. Курс гэты прысьвечаны быў вылучна ідэям нацыянал-сацыялізму, i часта лектарaмi былі немцы высокай ваеннай ці партыйнай рaнгi. Апрача гімнастыкі, ніякай вайсковай муштры ня было. Па сканчэньні курсу юнaкi атрымлівалі рангу Сэкцыйнага.
    Курсы для Кіраўнічак юначак СБМ былі арганізаваныя ў саўхозе Дразды каля Менску. Кіраўнічкай курсаў i гаспадарчай ix часткі была немка. Па беларускай лiнii спачатку была Алена А-ч, а потым Вера. Праграма аднаго дня заняткаў была наступная: фізкультура, сьнеданьне, лекцыі немкі на тэму нацыянал-сацыялізму, нямецкай расы й нямецкай кyxнi. Д-р Абрамава чытала лекцыі пра першую мэдычную дапамогу у патрэбных выпадках. Галоўны Kipaўнiк СБМ сп. М. Ганько чытаў лекцыі на тэму арганізацыі й мэты СБМ.
    Вечарам звычайна гарэу агонь у кaмiнe, а курсанткі пяялi песьні, танцавалі й наагул забаўляліся. Час ад часу выяжджалі з канцэртам беларускіх песьняў у шпіталі для параненых нямецкіх жаўнераў. Тады з нaмi была i д-р Н.Абрамава—Галоўная Кіраўнічка юначак—i адна зь яе заступніц.
    Хоць штораз пры выступленьні хору зазначалі, што мы беларусы, нямецкія жаўнеры не разьбіраліся, не адрозьнівалі бсларусаў ад расейцаў i прасілі, каб iм прапяялі "Волгу". Хор адмаўляўся пяяць i гэтым заўсёды злаваў нашу Кіраўнічку Абрамаву.
    Курсантак на курсе было ад 30 да 50 асобаў. Памешканьне ix складалася з трох пакояў, застаўленых двупавярховымі ложками. Умовы жыцьця былі магчымыя.
     
  17. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Курсы для Кіраўнічак СБМ у Флярыянове каля Ляхавіч трывалі па тры тыдні. Кіраўнічкай курсаў была спадарычна Алена А-ч, якая прыехала з Драздоў, а ейнымі памочніцамі былі сп-чны Ванда и Надзя. Гаспадарчай часткай кіравалі тры немкі, зь якіх сп-ня Гінк была фактычным кipaўнiком курсаў.
    Памешканьне для курсантак i заля для выкладаў былi у доме абшарніка двара Флярыянова. Курсантак на курсе было ад 20 да 25 асобаў. Паходзілі яны з Заходняй Беларусі.
    Заняткі пачыпаліся ў 8 гадзін раніцы й трывалі да 3-й, а часамі й да 4-й гадзіны папоўдні з гадзінным перапынкам для абеду у 12 гадзін дня.
    Праграма курсу: гімнастыка, маршыроўка, тэарэтычныя выклады—як праводзіць зборкі юначак, арганізацыя розных гурткоў, гicтoрыя й геаграфія Беларусі, пecьні й гульні.
    У 1944 годзе, калі фронт набліжаўся да Слуцку, у Флярыянове была апошняя трупа курсантак. Кіраўніцтва Курсаў сказала iм, каб ехалі дамоў або ў Нямеччыну.
    У чэрвені 1944 году адбылася масавая эміграцыя беларусаў на Захад, пераважна ў Нямеччыну. Арганізаваным парадкам прыехала ў Нямеччыну пяцітысячная група СБМ для вайскова-дапаможнай службы (Флякгэльфэр). Галоўны Штаб i звыш тысячы юнакоў затрымаліся ў горадзе Тропаў, на ўсходніх Судэтах, а рэшта, прайшоўшы падрыхтоўчы курс супрацьлятунскай службы ў горадзе Эгэры, большымі й меншымі гpyпaмi была прыдзеленая да зэнітных батарэяў на тэрыторыі Нямеччыны.
    Для юначак былі арганізаваныя курсы супрацьлятунскай абароны
    у горадзе Пютніц, у Памэраніі.
    Нагляд над yciмi нацыянальнымі гpyпaмi моладзі меў Шэф Аддзелу Моладзі пры Ostministerium гаўптбанфюрэр Нікэль. Пра яго дачыненьні да Кіраўніцтваў моладзі можна меркавань па аснове гутаркі Шэфа-Правадніка СБМ сп. М.Ганько з Кіраўніком Украінскай моладзі ў Нямеччыне сп. З.Зэлэным:
    "Я распытваў Ганька пра тoe, колькі беларускай моладзі, юнакоў i юначак, якiя яго ўпаўнаважаньні, як ён сябе адчувае ў глтай poлi, які настрой моладзі, як выглядае яго супрацоўніцтва зь Нікэлем, якія ўзаемадачыненьні з украінскай моладзьдзю i г. д.
    Ганько не прадстаўляў справы ў ружовых колерах. Ен выказваўся досыць крытычна, казаў, што ўсё выглядае на тэатар i што гэтак званых Kipaўнiкоў Моладзi сп. Нікэль сьпіхае да ролі марыянэтак. Ен ня надта падпадае пад уплывы Нікэля. Стараецца дзеіць самастойна, але амаль усюды патрапляе на цяжкасьці. Беларускай моладзі ёсьць каля трох тысяч, у тым ліку каля двухсот дзяўчат. Дамагліся ўжо часапісу.
    Навучаньня няма й няведама ці будзе. Моладзь у большасьці пасіўная. З укpaiнcкiмі юнакамі навязаныя добрыя ўзаемадачыненьні...
    Я апавядаў яму пра нашыя спробы арганізацыі моладзi пра тое, якія зараз ідуць гутаркі. Падкрэсьліў, што ня маю надзеі нa тое, каб зь Нікэлем штось выйшла. Мы прыабяцалі адзін аднаму падтрымліваць між сабою сувязь i супольна змагацца супраць зьдзеку з боку Нікеля й ягоных людзей".
    Аб дзейнасьці й лёсе групы СБМ у Тропаў даведваемся зь ліста д-ра Станіслава Грынкевіча, тагачаснага рэдактара "Раніцы":
    "Спатыкаўся з Ганьком Mixacём ды іншымі. Асабліва моцнае ўражаньне вартасьці нашага хлапца зрабіла на мяне дэфіляда ў Тропаў. Юнакі, "Люфтвафэ-Гэльпэр", маршыравалі й рэпрэзэнтаваліся вельмі добра. Было ix недзе каля тысячы. Усе іншыя групы ў параўнaньнi да ix былі мізэрнымі.
    З Ганьком не ўдавалася гутарыць па шчырасьці, была невідочная сьцяна разьдзелу, створаная псыхозам Акінчыца. Але пабачыў потым Ганька ў сытуацыі, як кажуць, што сэрца крывавіла. А было гэтак. Не памятаю даты, было гэта на Гумбінэнштрасе тады, кaлi нашую спадзявaнyю дывізію улучылi у "СС-Зыглінг Групэ". Я быў у кабінэце генэрала Езавітава, разважалі дэспэрацкую сытуацыю. Увайшоў М.Ганько. Зь ягоных паводзінаў відаць было глыбокае перажываньне нутраное дэспэрацыі. Ад яго даведаліся, што падобная аналёгія, як з Дывізіяй, наступіла й з СБМ: беларускі ўдзел зусім выключаны, моладзь падпарадкаваная поўнасьцю немцам. Ганько прaсiy: "Памажэце ратаваць, ратуйце моладзь!"
    Які ратунак i ад каго? Не змаглі анi я, aнi ген. Езавітаў ня толькі памагчы, а нанат i пaцexi даць. Сп. М.Ганько маналёгам працягваў: "Я ведаю, я paбiy памылкі, але дзе былі ўсе іншыя? Ратуйце моладзь, за свае памылкі я йду апраўдацца да Р.
    М.Ганько далучыўся да Р., не адгадаем цi жыве, але з гэтай сцэны ён паказаў, што ў лешных абставінах мог бы быць добрым правадыром, меў маральнасьць i пачуцьцё адказнасьці. Ранейшы недавер, які я меў да чго,—разъвеяўся, i ад таго часу, дзе толькі змог, прадстаўляю Міхася Ганька як вартаснага юнака. Шкада, што доля не дала яму змогі праявіцца ў лепшым сьвятле" (10.16. 65 г.).
    У лісьце ад 10.5.65 г., паміж iншaгa, д-р Ст.Грынкевіч нaпicaў наступнае:
    "Усяго, як мяне інфармавалі, было ў Нямеччыне 15-20 тысячаў юначак i юнакоў СБМ. Найболыиас згрупаваньне—6-7 тысячаў было ў лягерох Дэсаў i Крымічаў у Саксоніі. Гэтыя лягеры захапілі амэрыканцы. Амерыканская тактыка ведамая: пaкiнулi лягеры, забясьпечыўшы ix харчамі. Але сaкcoнiю амерыканцы mусілі пакінуць, дзетварня гэта ведала. Больш сьведамы элемент заахвочваў iсьцi за амерыканцамі. Зьнюхалі гэта бальшавікі й пад відам ваеннапалонных падкінулі энкавэдыстых, ды гэтыя аргумантам—"ведь вы были принуждены"—гэтую моладзь псыхалягічна раззброілі, i яна пaciyнa чакала.
    Як толькі амэрыканцаў ня стала, "ваеннапалонныя" адразу сябе праявілі: некалькі асобаў, што былі больш нацыянальна сьведамыя, адразу павесілі ў лягеры, a pэштy, стэрарызаваную, замкнулі ў таварных вагонах ды "на родину". Адно пару змагло схавацца паміж немцамі. Гэтую жудасную гісторыю я даведаўся ад лекара-немца Koбic, які з Крымічаў эвакуяваўся ў горад Гоф.
    Потым, як рэха, даведаўся ў 1946 годзе, што ў Беластоку быў "паказовы" суд над сябрамі СБМ—Станюком i Мацюшонкам. Іх павесілі. Як, пішучы "гісторыю" СБМ, не падаць гэтага эпілёгу?"

    Лёс Анджэлес
    22.7.1968 г.
    Ю.Н. б. Дружыновая СБМ.

    Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.
     
  18. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    902
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
  19. kirov

    kirov Stabsfeldwebel

    Повідомлення:
    2.621
    Адреса:
    зона перманентного конфлікту
    Leiter der Reichsverbindungsstelle fur ukrainische Arbeiter im Amte fur Arbeitseinsatz der DAF (д-р Б. Білинкевич)
    ...вибачаюсь за офф...



    чи має хтось якісь докладні біографічні дані по Н. Абрамовій, зокрема цікавить її доля до і після війни; відомо, що була 1909 р. н., лікар-психіатр, до війни працювала у шпиталі в Мінську...
     
  20. burk001

    burk001 Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    668
    Адреса:
    Minsk
    Здесь очень много информации о СБМ и о Абрамовой. Есть фотографии, в том числе и послевоенные.

    http://www.kamunikat.org/knihi.html?pubid=3666
    Вырваныя бачыны
    Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі
    Юрэвіч Лявон

    Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і таму імкнуліся найбольш эфэктыўна скарыстаць дзейнасьць пад акупацыяй дзеля беларускай справы, ськіроўваючы свае намаганьні найперш на разьвіцьцё культурніцкага руху і школьніцтва. Таксама вельмі розныя намярэньні мелі розныя бакі пры стварэньні Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ), абвешчаным у чэрвені 1943 г. Несумненна, нямецкія улады разглядалі СБМ як будучы інструмэнт сваёй палітыкі, як сродак узгадаваньня верных прыхільнікаў гітлераўскай Нямеччыны. Аднак беларускія нацыянальныя дзеячы – а менавіта яны непасрэдна кіравалі арганізацыяй, -- глядзелі на СБМ цалкам зь іншых пазыцыяў. Беларускае кіраўніцтва Саюзу імкнулася стварыць з СБМ школу патрыятызму ды прапагандыста роднае мовы і культуры. Наколькі гэтыя процілеглыя тэндэнцыя перапляталіся ў дзейнасьці СБМ, паказвае кніга, якая складаецца з запісаў успамінаў і эпісталярыкі сяброў Саюзу Беларускай Моладзі. Гэты зборнік не дае адказаў на ўсе пытаньні, што датычаць СБМ, аднак некалькі вырваных бачынаў вяртаюцца ў Кнігу Гісторыі.
     
    1 людині також подобається це.
  21. burk001

    burk001 Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    668
    Адреса:
    Minsk
    1 людині також подобається це.
  22. Kirej

    Kirej Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    252
    Адреса:
    Беларусь
    хроника на которой Союз Беларуской Молодежи

    Увидел ранее невиданную ранее хронику с участием СБМ в программе канала ОНТ «Кинометры войны»: «Закрытая» тема. Наш бронепоезд». Немного не совпадает содержание передачи с указанным на сайте. Показывалась о детях-диверсантах и фильме "Родина или смерть".
     
  23. burk001

    burk001 Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    668
    Адреса:
    Minsk
    "Голас вёскі", №25(131) 22 чэрвеня 1944 года
     

    Images:

    IMG_3342k.JPG
    maximello93, DUG, unixaix та 2 іншим подобається це.
  24. unixaix

    unixaix Hauptmann

    Повідомлення:
    9.770
    Адреса:
    Баварщина
  25. Kirej

    Kirej Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    252
    Адреса:
    Беларусь
    музыка маршей СБМ в формате MIDI + тексты

    музыка маршей СБМ в формате MIDI. Если ее будет недостаточно для самостоятельного разучивания песен - могу выслать ее же с наложеным вокалом (собственным).

    Нужна информация по датам выходов журнала "Жыве Беларусь!" (№ 2-3, 4-5, 6, 7 для привязки песен к датам) и содержание "Юнацкага спеуника".
     

    Вкладення:

    • маршы.zip
      Розмір файлу:
      15,8 КБ
      Переглядів:
      121
  26. unixaix

    unixaix Hauptmann

    Повідомлення:
    9.770
    Адреса:
    Баварщина
    из бундесархива:cool:
    Минск
     

    Images:

    athene-5jbsug43ehkeentwojn_layout.jpg