"Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць -- у Польшчы. У цэнтры аповеду -- лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі -- на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне -- у 1950-х гадах. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зняволення, а Расціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёння на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы -- адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламыснікі. Пасля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж... рэж. Валерый Мазынскі, 2010 г., Беларусь http://belsat.eu/be/ http://www.youtube.com/watch?v=_5GHx2_MpDU
http://mbnf.info/books/jak_poshug_malanki.pdf Міхась Чарняўскі. Як пошуг маланкі. Расціслаў Лапіцкі. Мінск: Тэхналогія, 2006.