Беларуская Служба Бацькаўшчыне

Тема у розділі 'Добровольці в інших формуваннях', створена користувачем Cяржук з Барысава, 31 лип 2009.

  1. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    901
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Беларуская Служба Бацькаўшчыне (БСБ)-аналог германского РАД на Беларуси в 1943-1944 гг. Посущности, дублировал СБМ.
    Первый набор носил зелёный суконный самострой, как у СБМ, чем-то схожий на армейские куртки М43. Рекруты с последующих наборов получали куртки люфтваффэ. Имели свою систему рангов, погоны, повязки, нашивки.
    Материалов по БСБ крайне мало.
    Отрывок с книги Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.

    Беларуская Служба Бацькаўшчыне
    У 1943 годзе дзейнасьць на Беларусі партызанаў, засыланых Масквою, дайшла да надзвычай вялікіх памераў. Немцы рабілі захады да супрацоўніцтва зь мясцовымі беларускімі арганізацыямі на больш гуманных умовах. Адным з такіх захадаў была пастанова Камісарыяту для Беларусі ў Менску зарганізаваць Беларускую Службу Бацькаўшчыне (БСБ) на ўзор РАД (Дзяржаўная Служба Працы). У Нямецкім Трэйцім Райху арганізацыя РАД (Райхс Арбайтсдынст) выконвала надзвычай важную выхаваўчую ролю ўва ўзгадаваньні моладзі—дзяўчат і хлапцоў да 20 гадоў жыцьця. Гэта ня была школа, якая давала маладому чалавеку якую-небудзь веду або прафесію. У гэтую арганізацыю вэрбавалася моладзь пасьля заканчэньня пачатковай школы ў парадку абавязку. Звольнены ад гэтага абавязку быў толькі той, хто вучыўся ў вышэйшай школе, або фізычна няздольны. Дзяржаўным кіраўніком арганізацыі РАД быў райхсарбайтсфюрар Канстанцін Гірль. Уся Нямеччына была падзеленая на Гаў РАД—акругі РАД.
    Дакладна пра тое, хто зь беларусаў арганізаваў БСБ, як гэтая арганізацыя стварылася і як доўга трывала, адзін з удзельнікаў БСБ расказвае гэтак:
    "Маё прозьвішча—Зьміцё. Зьміцём мяне ніхто ніколі не называў, але адзін чалавек, які называў мяне Зьміцём, быў арганізатарам БСБ. Таму маё прозьвішча няхай так і застаецца.
    Увосень 1943 году я прыехаў у Менск у Школьны Інспэктарат з мэтай атрымаць прызначэньне на становішча беларускага настаўніка.
    Гэта мне ўдалося, і я быў прызначаны ў Ліду. Тут мяне спаткаў сп. Дзямідаў—Акруговы Школьны Інспэктар, прыняў мяне ветліва. Але нядоўга давялося мне працаваць у Лідзе. Будучы ў Менску, я пазнаёміўся з тагачасным бургамістрам гораду прафэсарам В.Іваноўскім. Ён і напісаў да мяне ліст у Ліду з просьбай прыехаць у Менск і абгаварыць "важную патрыятычную справу".
    Прафэсар В.Іваноўскі на прывітаньне падняў руку, быццам бы да прысягі. Здалося гэта мне таму, што на правай руцэ ў яго было толькі два пальцы. Ён папрасіў мяне сесьці і, пагладзіўшы сваю бараду, сказаў: "Раскажу табе, Зьміцё, мае пляны". I расказаў пра гэтыя пляны падрабязна.
    У пачатку кастрычніка 1943 году група маладых беларускіх настаўнікаў у складзе 15-ці чалавек накіроўваецца ў Латвію, у горад Мітаву на трымесячны курс кіраўнікоў БСБ пры VIII Гаў РАД.
    Настаўнікі-беларусы паходзілі з Баранавіцкай акругі. Паехалі яны на курс па сваёй добрай волі. Усе фізічна здаровыя. Нас прадставілі генэраларбайтсфюрэру Айзэнштайну, які сказаў, што ён вітае такую ініцыатыву беларусаў і што з свайго боку прыкладзе ўсе стараньні, каб даць магчымасьць беларускай моладзі, на ўзор нямецкай, быць сьведамай у выкананьні яе ролі перад сваім народам.
    Да нас быў прыдзелены адмысловы асьветны ахвіцэр, які й быў кіраўніком курсу. Мая роля на курсе зводзілася да перакладніка й інструктара вайсковай муштры, а таксама пасярэдніка.
    Праграмай заняткаў на курсе былі фізычнае ўзгадаваньне, вайсковая муштра, элемэнтарныя правілы працы з рыдлёўкай, кіркай ды іншымі прыладамі, кіраваньне фізычным узгадаваньнем, вайсковай муштрай і працай з прыладамі. Усе гэтыя заняткі выконвалі тэарытычна й практычна. У праграму заняткаў уваходзілі таксама лекцыі на тэмы бягучай палітыкі Нямеччыны, ейнай гісторыі. Былі вызначаныя гадзіны для беларускіх тэмаў. Так, сіламі ўдзельнікаў курсу чыталіся творы беларускіх паэтаў, рабіліся разборы, аналізы.
    Дысцыпліна на курсе была вельмі суровая. Пры ўкладаньні плянаў заняткаў кіраўнік курсу зазначаў, што трэба ўсю навуку "ўкладаць у кроў і косьці". I, праўду сказаць, такое ўкладаньне адбывалася. Пруская дысцыпліна, парадак і акуратнасьць ува ўсім былі цяжкім для нашых маладых настаўнікаў. Я чуў, што многія шкадавалі свайго кроку.
    "Моладзь наша розная,–гаварыў прафэсар Іваноўскі.—Прычынай гэтаму—трагічны падзел нашай Бацькаўшчыны". У тым, што нашая моладзь розная, я добра пераканаўся на курсе. Там было пару хлапцоў і з Усходняй Беларусі. Адзін выпадак застаўся мне ў памяці на ўсё жыцьцё. У часе вайсковай муштры–трэніроўкі сілы волі—адзін з хлапцоў падняў уверх рукі так, як падымаюць жаўнеры, здаючыся ў палон. Такая дэманстрацыя сваёй годнасьці была супярэчнай нашымі заданьнямі і з тым, што сказаў прафэсар Іваноўскі: "Наша моладзь павінна быць гордай, вытрывалай, сьмелай і акуратнай".
    Яшчэ адзін курс адбыўся зь месяца лютага да травеня 1944 г., гэтым разам у Кэнігсбэргу. Другая група курсантаў паходзіла з Маладэчанскай і Менскай акругаў. Праграма была тая самая, толькі ў канцы курсу была зробленая экскурсія па гарадох Усходняй Прусіі.
     
  2. Цікаві лоти

    1. Пательня невелика виробництва Франціі Матеріал-алюміній
      170 грн.
    2. До Вашої уваги Тарілка під другі страви, зі столовой для составу бійців Wehrmacht. Тавро підглазурне...
      1450 грн.
    3. Фаянсовая миска для первых блюд Вермахт Бавария 1941 год.
      2500 грн.
    4. Редкий коллекционный набор столовых приборов дивизии СС-Рейх в замечательной сохранности. Лот нагляд...
      39000 грн.
    5. Предложу антуражный предмет - маленький кувшин для сливок. Оригинал, состояние хорошее, размер - на...
      480 грн.
  3. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    901
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Нямецкі нацызм нам нічога добрага не абяцаў. Аднак якраз у гэтай бядзе, у часе вайны зараджалася арганізацыя, у праграме якой было самае важнае для нас—выхаваньне моладзі ў нацыянальнай сьведамасьці.
    Да прыходу бальшавікоў заставаўся месяц часу. Тымчасам у Слоніме арганізуецца батальён БСБ. Маладыя настаўнікі-інструктары маюць неабмежаныя магчымасьці для разгортваньня сваёй дзейнасьці. Але, на жаль, пачынаецца эвакуацыя. У ейным хаосе БСБ дзейнічае, кіруючыся сваімі інтарэсамі. БСБ не падпарадкоўваецца больш загадам нямецкага кіраўніцтва. 3 боку немцаў быў дадзены загад у ІІоўным складзе й парадку накіравацца з Слоніма ў кірунку Прусіі, магчыма, з мэтаю прыняць там удзел у абароне супраць наступаючай савецкай арміі. Невыкананьне загаду было вельмі рызыкоўным для кіраўніка БСБ. Аднак, пад выглядам станоўчага жаданьня ўліцца ў шэрагі інтэрнацыянальнай маладзёжнай вайсковай арганізацыі, БСБ атрымала дазвол ад мясцовай вайсковай камандатуры ехаць у іншым кірунку.
    Так перад казармай у Слоніме сабраліся сябры БСБ апошні раз. Перасьпявалі мы ўсе ведамыя нам беларускія маршавыя песьні і ў першую чаргу наш гімн: "Край наш, Табе свае сілы, здольнасці й працу даём мы..."
    БСБ рыхтавалася да эвакуацыі. Большая частка хлапцоў не згадзілася выяжджаць з Бацькаўшчыны. Пра гэта яны нікому не сказалі, толькі ўкрадкам адзін за адным пачалі пакідаць шэрагі нашай арганізацыі. У гэтым ім ніхто не перашкаджаў.
    Менш за палову сяброў БСБ у колькасьці 120 чалавек накіраваліся на Захад. Мы прыехалі ў горад Эгер (Судэты). Тут было вялікае вайсковае лётнішча. Шмат аўсьлендарскай (чужаземнай) моладзі практыкавалася тут у страляньні зэнітнаю зброяй.
    ІІры акрузе нумар 8 нямецкай арганізацыі Дзяржаўнай Службы Працы (РАД Гаў 8) два разы адбыліся курсы кіраўнікоў-інструктараў БСБ. Па заканчэнні 2-разовага курсу кіраўніцтва БСБ разам зь нямецкім кіраўніцтвам вызначалі службовыя чыны і адзнакі БСБ: сябра, старшы сябра, груповы, зьвязовы, малодшы майстра, майстра. Вопратка была суконная, колеру хакі. На левым рукаве насілася бел-чырвона-белая павязка зь бел-чырвона-белым трыкутнікам, на якім напісана “БCБ".
    Прыехаўшы ў Эгер, сябры БСБ былі змушаныя памяняць сваю вопратку на шэра-сінюю вопратку нямецкіх жаўнераў-лётнікаў наземнай абслугі бяз права насіць свае ранейшыя службовыя адзнакі.
    У Эгары было шмат моладзі іншых нацыянальнасьцяў. Як і ўсім, нашай групе было вызначана памешканьне ў бараку, кажнаму асобны ложак з чыстай бялізнай. Харчаваньне было дастатковае. Яно раўнялася пайку нямецкага жаўнера.
    Кіраўнікі наземнай абслугі—ахвіцэры ўкладалі пляны заняткаў, аднолькавыя для моладзі ўсіх нацыянальнасьцяў. Праграма заняткаў складалася з гімнастыкі, вайсковай муштры й заняткаў у стральбе з супрацьпаветранай зброі.
    Эгэр быў школай-транзытам для чужаземнай моладзі дзеля падрыхтоўкі да супрацьпаветранай абароны пераважна з буйнакалібэрных груповых кулямётаў. 3 Эгэру, пасьля кароткай падрыхтоўкі, моладзь накіроўвалася ў тыя раёны ваенных дзеяньняў, дзе немцы лічылі патрэбным. У залежнасьці ад ходу ваенных аперацыяў у апошнія месяцы вайны быў лёс і нашых землякоў—сяброў БСБ. Трапіўшы ў Эльзас, некаторыя сябры БСБ уступілі ў 30-ю Беларускую Дывізію. Пазьней яны трапілі да Андэрса ў Італіі й бралі Монтэ-Касыно.
    Чужаземная моладзь з Эгэру накіроўвалася нямецкім камандаваньнем і ў Італію. Мне ведамы факт, што сябра БСБ Р. абараняў гару Монтэ-Касыно на баку немцаў. Шмат хто зь сяброў БСБ быў накіраваны ў Памэранію. Тут яны былі ўцягнутыя ў абарону нямецкіх гарадоў супраць наступаючай савецкай арміі. Мне ведамы факт пра палеглых і ўзятых у палон савецкай арміяй беларусаў, у тым ліку й сяброў БСБ.
    Зь некаторымі сябрамі БСБ пасьля Эгэру я спаткаўся ў Беларускім Нацыянальным Палку, які арганізаваўся ў Бэрліне. Зь імі я й падзяліў долю амерыканскага палону ў Цьвізэлі, Каме й Рэгэнсбургу. Некаторыя сябры БСБ, зь якімі я насіў зброю ў Беларускім Нацыянальным Палку, ня мелі шчасьця выйсьці з амерыканскага палону. Большая частка Беларускага Нацыянальнага Палка была накіраваная з Рэгэнсбургу ў Францыю, а адтуль была выдазена Савецкаму Саюзу
    Ніякай сувязі й апекі з боку Беларускай Цзнтральнай Рады беларуская група у Эгеры ня мела. Такая сувязь распачалася толькі пасля паўтарамесячнага перабываньня ў Эгэры, калі ў Бэрліне сталі арганізоўваць Беларускі Нацыянальны Полк. За гэты час шмат каго зь сяброў БСБ нямецкае камандаваньне загадам прызначыла на баявы пост. Невялікая колькасьць сяброў БСБ камандаваньнем Беларускага Нацыянальнага Палка была пакліканая з Эгэру ў Бэрлін і такім чынам улілася зноў у шэрагі сваіх землякоў.
    Калі гаварыць пра дрэнныя дачыненьні немцаў да нас, то яны часамі мелі месца ў часе курсаў і пасьля з боку кіраўнікоў-немцаў ніжэйшых чыноў–пераважна фанатыкаў-расістаў. Аднак у такім выпадку талковыя й сьмелыя супрацьдзеяньні рабілі свой эфэкт, і дрэнныя дачыненьні мелі лякальны характар. Тады даводзілася дзейнічаць падобна манажэру ў ільвінай клетцы. Трэба прызнаць, што ў прынцыпе з боку Кіраўніцтва РАД да нас—беларусаў—панавалі добрыя дачыненьні. Гэта адчувалася ў стараньні з боку нямецкага кіраўніцтва перадаць нам свае веды й навыкі".
    Мюнхэн 2. 8. 1967 г.
    Зьміцё, б. Кіраўнік БСБ.
     
    2 користувачам це сподобалось.
  4. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    901
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Сохранилось несколько фотоснимков бойцов, которые мы идентифицировали как фотоснимки членов БСБ.

    http://www.jivebelarus.net/files/photogallery_images/photo_2404200920540232433900.jpg

    Слонимский батальён БСБ, апрель-май 1944 г.

    http://www.jivebelarus.net/files/photogallery_images/photo_2404200921214743886700.jpg

    Этим достались повязки, погоны и нашивка треугольная с тремя желудями и двумя листьями дуба.

    http://www.jivebelarus.net/files/photogallery_images/photo_2404200921232536333800.jpg

    На курсах подготовки помощников люфтваффэ, зима 1944 г.

    http://www.jivebelarus.net/files/photogallery_images/photo_2404200921040079210500.jpg

    Поставы, 1943. СБМ и БСБ.
     
    1 людині також подобається це.
  5. Cяржук з Барысава

    Cяржук з Барысава Stabsgefreiter

    Повідомлення:
    901
    Адреса:
    Вялiкая Лiтва
    Наконец-то удалось достать Статут СБМ. Фрагмент его.

    Статут СБМ.


    Разьдзел 4.

    Уніформы, адзнакi i сьцягі
    1. У часе службы i пры ўрачыстасьцях сябры СБМ носяць уніформу як вонкавы знак арганізацыйнае лучнасьці.
    2. На левым прадплеччы сябры СБМ носяць трыкутнік з абазначэньнем іхнага зьвязу (кругу). Малодшае юнацтва носіць колер зялёны, юнацтва—сінi, старшае юнацтва—чырвоны. На трыкутніку юнакі маюць жолуд з двума дубовымі лісточкамі, юначкі—краску васілька.
    3. Нарукаўнік СБМ мае шырыню 10 см i складаецца з трох роўных i раўналежных палосак: белае, чырвонае i белае. На нарукаўніку зьмешчаны шчыт iз жоўта-залацістым акантаваньнем, дзе на белым полі, перасечаным наўскасяк чырвонаю палоскаю, знаходзіцца залаты шасьцёхканцовы крыж.
    4. Адзанака СБМ выглядае наступна: На бела-чырвона-белым ромбе зьмешчаны залаты шасьцёхканцовы крыж, які знаходзіцца на шчыце у коньніка на нацыянальным беларускім гэрбе Пагоня. Паверх крыжа—скрыжаваныя срэбраныя лапата i меч—сымбаль працы i змаганьня за шчасьце i дабрабыт Беларускага народу i Бацькаўшчыны. На знаку зьмешчаныя чорныя ініцыялы арганізацыі: СБМ. Увесь значок абведзены бела-чырвона-белым акантаваньнем.
    Сябры носяць значок на левым баку грудзей і на галаўным уборы як напамінак аб іхным вялікім абавязку працаваць i змагацца на дабро Беларускага народу, i краю, выростаць на добрых будучых грамадзян, i аб дадзеным на гэта забавязаньні.
    5. Кажны зьвяз (круг) атрымвае свой сьцяг, які перахоўвае тая грамада (гурток), які найлепш адзначаўся на працягу апошняга кварталу. Пастанаўляець аб гэтым групавод.
    6. Для упрыгожванъня памешканьняу у часе урачыстасьцяу ужываецца насьценны сьцяг з эмблемай СБМ удажкі палотнішча.
    7. Узоры ўніформаў, трыкутнікаў, нарукаўніка, службовых адзнакаў кіраўнікоў, значка СБМ, сьцягоў для зьвязоў (кругоў) i насьценнага сьцягу будуць пададзеныя асобна на рысунках з тэкставымі тлумачэньнямі.

    Допустил ошибку. Парни с трёхугольной нашивкой Жолуди принадлежат СБМ. Описание ранней повязки СБМ подобно на описание повязки БСБ: трёхугольный щит с красной полосой. Качество снимков плохое, надписи БСБ не видно. Так что на остальных снимках могут быть бойцы БСБ, так и друзья СБМ.
     
    2 користувачам це сподобалось.
  6. Frundsberg

    Frundsberg Oberst

    Рейтинг:
    2
    Відгуків:
    4
    Лоти
      на продажу:
    0
      продані:
    5
    Повідомлення:
    6.176
    Адреса:
    Lemberg Distrikt Galizien
    :beer:
     

    Images:

    БКА 1.jpg
    БКА 2.jpg
    2 користувачам це сподобалось.
  7. Norman2

    Norman2 General-major

    Повідомлення:
    7.965
    Адреса:
    СотоНатовск
    Доречі в другому ряді сидить хлопець з УВВ. Незрозуміло хто є самий перший - виглядає як калмицька нашивка або просто ягерські листки.
     
    1 людині також подобається це.
  8. axis88

    axis88 Борец со злом

    Повідомлення:
    10.845
    Адреса:
    Государство лжи
    белорусов на фото я не увидел :rolleyes:

    егерь то