Поліцейські батальйони ОРПО "Шума"/ Schutzmannschaft Bataillone OrPo - "Schuma"

Dieses Thema im Forum "Добровольці в інших формуваннях" wurde erstellt von siromanets, 8. Dez. 2008.

  1. siromanets

    siromanets Moderator

    Beiträge:
    1.944
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    У меня нет детальной информации об операции Котбус.
     
  2. Интересные лоты

    1. Модификация карабина Маузер 98К, изготовленная специально для горных егерей: Gewehr 33/40. Укороченн...
      120000 грн.
    2. Новая.Делалась мастером по оригиналу.Заказывал для себя несколько шт на фрезер..Сталь 65Г.Еще не уст...
      550 грн.
    3. Складской подаватель магазина Маузер к98. Идет на всё модели 7,92 мм. Клеймен.
      450 грн.
    4. Не копане
      1500 грн.
    5. Складской подаватель магазина Маузер из послевоенного ЗИПа, без клейм.
      400 грн.
  3. Wint

    Wint Schütze

    Beiträge:
    6
    Ort:
    Mensk, Belarus
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    W połowie stycznia 1943 roku batalion wyjechał na wschód do Borysowa na Białorusi i 28 tegoż miesiąca objął służbę na zapleczu Grupy Armii "Środek". Jego zadaniem była ochrona linii zaopatrzeniowych (drogowych i kolejowych), walka z radzieckimi grupami desantowymi i partyzantami. 30 marca 1943 r. batalion został podporządkowany jednostce Dirlewangera i przeznaczony do operacji przeciwpartyzanckiej "Lenz–Süd", która zaczynała się 1 kwietnia. Batalion, któremu przydzielono drużynę SD, został skierowany w okolice Słobódki.

    Po trzech dniach działań batalion skierowano z powrotem do Borysowa, gdzie miał oczekiwać na dalsze rozkazy. Dowodzący akcją pułkownik żandarmerii Walter Schimana polecił wyznaczyć 202. batalion do drugiej części operacji "Lenz–Nord". Batalion podporządkowano 2. pułkowi policyjnemu SS (dowódca: podpułkownik policji porządkowej Hans Griep) i rzucono do ochrony drogi Borysów–Zembin i mostu w Gajnie na Berezynie.

    http://pl.wikipedia.org/wiki/Batalion_Policyjny_nr_202

    Інтересует іменно белорусскій період батальона. В это время как раз была сожжена Хатынь і несколько другіх деревень. Батальон находілся в том же районе.
     
  4. moralez

    moralez Oberfeldwebel

    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    И при чём здесь Коттбус?
     
  5. Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Паліцыя_1943.jpg

    Беларуские шуми на 1943 год. Один выделяется своей кепкой. Чаще они все в пилотках.
    Нужно более подробное фото кокарды на кепи для реконструкции.
     
  6. burk001

    burk001 Stabsgefreiter

    Beiträge:
    668
    Ort:
    Minsk
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Информация о 104-м батальоне.
    Источник: Язэп Найдзюк, Іван Касяк "Беларусь учора і сёньня" (Мінск, 1993, стр.321-323)
    Сохранен стиль оригинала

    Беларуская Цэнтральная Рада прызначыла сваіх намесьнікаў у новадалучаныя акругі (Палесся). У папярэднюю пару, калі Пінская і Берасьцейская акругі былі далучаныя да Гэнэральнага камісарыяту Украіны, там сьведама праводзілася палітыка ўкраінізацыі беларусаў. Характэрныя мэтады былі застасаваныя ўкраінцамі адносна беларускага батальёну № 104, які стаяў у Кобрыне.
    Гэты батальён, арганізаваны нямецкім акруговым камісарам Бераcьцейшчыны на пачатку 1943 году для аховы парадку і барацьбы супроць савецкіх партызанаў у гэтай акрузе, быў укамплектаваны з мяйсцовых людзей, беларусаў. Камандаваў ім беларус Ляўковіч, лейтэнантамі былі беларусы з Косава Луцэвіч, Гарашчык і іншыя. У хуткім часе батальён налічваў каля 1000 чалавекаў. Нутраной мовай у батальёне была беларуская. Батальён быў поўнасьцю ўзброены вінтоўкамі, кулямётамі, мінамётамі і гранатамі. Адна частка батальёну ахоўвала шлюзы Каралеўскага каналу; другая хадзіла на ачышчэньне акругі ад савецкіх партызанаў; трэцяя навучалася валоданьню зброяй, барацьбе супроць танкаў і іншай цяжкай зброі.
    Па некаторым часе ў 1943 годзе да гэтага батальёну быў далучаны аддзел украінцаў з Галіцыі ў сіле 150 чалавекаў афіцэраў і жаўнераў. Трэба прыпушчаць, што гэтае далучэньне адбылося па захадах украінскага цэнтру, супрацоўнічаючага з немцамі, каб украінізаваць гэты беларускі батальён, Беларускае камандаваньне батальёну засталося бяз зьменаў, а ўкраінцам былі прызначаныя падпарадкаваныя становішчы. Украінцы распачалі прыдаваць батальёну ўкраінскі характар. Яны вывешвалі на ўрадавай дошцы абвесткі на ўкраінскай мове і аб украінскіх справах, Да гэтага часу ўсе абвесткі рабіліся на беларускай мове. Беларусы зрывалі і нішчылі абвесткі на ўкраінскай мове і жадалі захаваньня беларускай мовы ў нутраным жыцьці батальёну.
    Нацыянальныя спрэчкі былі даведзеныя да ведама нямецкага каманданта паліцыі і акруговага камісара. Немцы пад сваім кантролям правялі галасаванне аб нацыянальным складзе ўсяго батальёну, якое выявіла 91,5% беларусаў і 8,5% украінцаў. На гэтай аснове нямецкае кіраўніцтва вырашыла, што батальён павінен захаваць беларускі характар. Нямецкі акруговы камандант заявіў, што немцы ня могуць змусіць беларусаў стацца ўкраінцамі.
    Трэба адзначыць, што ў часе гэтага галасаваньня групы ОУН (Арганізацыя Украінскіх Нацыяналістых) абыходзілі жыхароў і загадвалі ўсім запісвацца і галасаваць, што яны ўкраінцы. У адваротным выпадку іх чакала смерць.
    Беларусы радзілі ўкраінцам перайсьці ўва ўкраінскія батальёны, але бяз посьпеху. Калі ўкраінцы пераканаліся, што ня возьмуць у свае рукі кіраўніцтва над 104-м батальёнам, то, праўдападобна, пастанавілі справакаваць яго ліквідацыю. У траўні 1943 году батальён быў пераведзены ў местачка Драгічын. Тут зьявілася моцная група савецкіх партызанаў, рабуючых местачкі Гарадзец і Антопаль. На ачышчэньне гэтых абшараў ад савецкіх бандаў быў пасланы з батальёну зьвяз у складзе чатырох беларускіх лейтэнантаў і 150 стральцоў, куды было ўключана некалькі ўкраінцаў. Пасьля выкананьня акцыі супроць партызанаў аддзел вяртаўся ў Драгічын. Калі зьвяз праходзіў дарогай праз лес, то ўкраінцы, якія шлі паперадзе, пачалі страляць у беларускіх лейтэнантаў. Адразу пасьля гэтага ўсе ўкраінцы са зьвязу ўцяклі ў лес. Рэшта ўкраінцаў, якая засталася ў батальёне ў Драгічыне, таксама ўцякла з батальёну ў гэты самы дзень. Скора пасьля гэтага батальён № 104 быў зьліквідаваны, а людзі падзе леныя на часткі і пераведзеныя ў іншыя беларускія батальёны.
     
    Raven-09 gefällt das.
  7. Velych

    Velych Stabsgefreiter

    Beiträge:
    277
    Ort:
    Москва
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Камрады, вроде первая фотография уже была, но в худшем качестве, но второй, которая ей в пару, я что-то тут не припомню.
     

    Images:

    10.jpg
    21.jpg
  8. Meldekopf

    Meldekopf Oberfeldwebel

    Beiträge:
    1.700
    Ort:
    Россия
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Украинише шуцманьство
     

    Images:

    укр шума в тазике.jpg
  9. DUG

    DUG Stabsfeldwebel

    Beiträge:
    2.428
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    А это случайно не батальон охраны ЖД ?
     
  10. Meldekopf

    Meldekopf Oberfeldwebel

    Beiträge:
    1.700
    Ort:
    Россия
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Lietuvos
     

    Images:

    Литовцы шума.jpg
  11. Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Не вы один так считаете. Есть мнение, что это ЖД батальён Кушаля, белый мужик на фотографии в кепке-Виталь Микула.
     
  12. Bertold

    Bertold Gefreiter

    Beiträge:
    260
    Ort:
    Мінск
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    а откуда картинка не подскажите?
     
  13. axis88

    axis88 Борец со злом

    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    J. Rutkewich Wojosko Litewskie 1918-1940.
     
  14. DUG

    DUG Stabsfeldwebel

    Beiträge:
    2.428
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Похоже ?

    http://www.germanmilitariacollectibles.com/classifieds_detail.asp?classified_ID=6906
     
    1 Person gefällt das.
  15. Meldekopf

    Meldekopf Oberfeldwebel

    Beiträge:
    1.700
    Ort:
    Россия
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Бертольд, картинка с литовцами из какого-то выпуска серии польских военно-исторических журналов по униформе.
     
  16. axis88

    axis88 Борец со злом

    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    а у меня она в книжке :oops:
     
  17. Meldekopf

    Meldekopf Oberfeldwebel

    Beiträge:
    1.700
    Ort:
    Россия
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Я знал...знал... все есть в твоем гнезде.
    Все в него несешь.
    Константин, а там списочков батальончиков и их командиров случайно нет? А то у меня тут есть кой-чего...хотелось бы уточнить.
     
  18. axis88

    axis88 Борец со злом

    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Этого нет, списки батальонов вроде известны, по командирам литовцев смотри на аксисе
     
  19. Meldekopf

    Meldekopf Oberfeldwebel

    Beiträge:
    1.700
    Ort:
    Россия
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Благодарю за наводку.
     
  20. siromanets

    siromanets Moderator

    Beiträge:
    1.944
    1 Person gefällt das.
  21. Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Загадочный чёрный китель шуцмана с Минского музея.

    Безымянный11.jpg

    Необычность его в том, что он застёгивается по горло на 5 пуговиц (возможно на 6).
     
  22. Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Спогад про долю колишніх укр. батальйонів "шума" в 30-й дивізії Ваффен СС:

    В серпні 1944 р. поліційну бригаду Зіглінга перейменовано на "30-гренадирську дивізію" (власівську) і вислано з Прусії до Франції для поборювання французького резистансу й альянтських парашутистів.
    В той час я був підстаршиною інтендантури при штабі 1-го полку. У Франції наш табір примістився в м. Везум, 50 км. від Безонсону, де мав стояти штаб дивізії. Через станцію переїздили частини військового транспорту. Мене здивувало, що деякі вагони були замаєні синьо-жовтими прапорами, а з вагонів лилася українська пісня. Це був третій курінь нашого полку, що складався з українців-галичан і волиняків. Стало й мені відрадніше, що не один я тут. Буде з ким порадитись, обдумати плян поступування.
    Через тиждень мого побуту у Везумі я зустрів мого друга Драгана, що був при штабі 2-го куреня (білоруси) нашого полку. Він розповів мені багато цікавого: між іншим, що в штабі дивізії маємо організаційного командира. Він переговорюватиме з нашим полковим командиром Муравйовим у справі повалення німецького командування в полку і перебрання командування в свої руки. Нам же неможливо воювати проти західних альянтів. Нам швидше перейти на їх бік.
    Майор Муравйов - це людина ще молода, біля 30 літ. Сам українець із Донеччини, тепер "права рука" Зіглінга. Під час перебування на Білорусі в 1943 р. Муравйов ніколи не говорив по-українському - завжди лише по-російському. Драган був часто в нього в помешканні гостем і старався перевірити, "що в ньому сидить". Він розповідав йому про нашу політичну плятформу, про нашу боротьбу, про творення УПА тощо. Ще тоді Драган радив йому приготовитись на всякий випадок до перебрання командування в свої руки та до нав'язання зв'язків із сусідніми українськими куренями. Ці балачки дещо подіяли на Муравйова. Поперше, він почав одверто розмовляти по-українському, і навіть до цілого полку говорити по-українському, дарма що полк складався з українців, москалів, білорусів, поляків, татар і інших.
    Розповідав мені теж Драган про свої зустрічі з французами. Минулого дня він познайомився в шинку з одним французом, що вмів дещо по-німецькому. Драган відразу поінформував його, що він українець, і як такий не хоче брати участи в поборюванні французьких повстанців. Українці зовсім не є зацікавлені в тому, щоб помагати поневолювати французів. Взяли німецьку зброю лише проти большевиків, які є найбільшими нашими ворогами. Француз із цікавістю вислухав цієї сповіді і запросив мого друга до себе до хати та приобіцяв йому допомогти, коли зайде потреба.
    Після вислухання тих вісток, ми вирішили держати між собою постійний зв'язок, бо відчули, що назрівають для нас рішальні години [далее будет]...

    Два дні після нашої розмови, 3 курінь 1-го полку вислано в напрямі Гре для поборювання Резистансу. Це був чисто український курінь. На Білорусі він мав українських старшин і українську мову командування. Але з приїздом до Франції приділено до нього німецьких старшин, що дуже зле відбилось на настроях і приспішило вибух. В дорозі до Гре курінь перебив усіх німців і зайняв оборонні позиції проти німецьких частин.
    На французьких роверах приїхало троє втікачів-німців, яким вдалося втікти. В штабі полку заворушилось, як у вулику. Відразу заарештовано щось біля 150 українців із штабової сотні, за зв'язок із "бунтівниками". Мені обійшлось лише на відібранні пістолі. Тих 150 пізніше розстріляли.
    На станції вивантажили багато танків і відправили їх проти "збунтованих". Та "бунтівники" не злякалист танків. Перетріпали добре "вермахтівців" і подались кудись у ліси. До штабу привезено багато покривавлених речей побитих німців.
    Німці казились зі злості і мстились, як могли. Казали мені носити оті покривавлені ганчірки до якоїсь комори. Ганяли весь час із кута в кут без потреби. Врешті якийсь льойтнант велів мені чистити собі чоботи. Хоч як це було нерозважно й небезпечно, я теж "збунтувався" і відмовився.
    Не знаю, чим це було б скінчилось, але в той час налетіли англійські літакий скинули на місто кілька бомб, а теж французькі повстанці почали обстріл Везуму з гранатометів. Прийшов наказ виїздити з міста, де довелось провести всего 10 днів, повних надій і тривожної напруги нервів.
    Наш штаб виїхав автомашинами через Бельфор до Кольмару в Ельзасі. По дорозі я дізнавсь, що ще й якийсь інший курінь перейшов до французів, а донські козаки почали грабувати військові склепи. Так само й тепер вже, під час перемаршу, кілька груп укупі з командирами перейшли до повстанців. На одному постою хтось вкинув гранату до кімнати командира куреня, але цей не був навіть ранений. Почались розстріли підозрілих [далее будет]...

    В Ельзасі при майорі Муравйові з'явилась нова людина. Це був пор. Гаврилишин зі Станіславова. Він утік із 3-го куреня відразу після перевороту, бо там йому грозили прикрі консонвенції за співпрацю з німцями. У нас його підвищено на сотника, і він разом з Муравйовим роз'їзджав по всіх частинах нашої дивізії, вибираючи самих українців до нового штабового куреня при штабі дивізії.
    Я часто зустрічав сотн. Гаврилишина в цивільному одязі, чого в німецькій армії не дозволялось, в товаристві сотн. Сакала, лікаря чорноморської фльоти, що тепер виконував теж функції лікаря в нас. Це була дійсно порядна і патріотичного наставлення людина, і мене дивувала ота приязнь.
    В тому часі німці почали роззброювати цілі сотні, а там і курені. Залишаючи одну зміну білизни і одно накривало, без плащів, відіслано такі частини до копання шанців, під гострою вартою. До такої частини потрапив і я.
    В холоді, голоді й приниженні довелось видержати повних два місяці. Між іншим там довідався я, що сотн. Сакала розстріляно за зв'язки з альянтами, а теж і сотн. Гаврилишин кудись зник. Розстріляний або вбитий?
    В листопаді, зовсім несподівано, кинено дивізію на фронт у Богези. Без плащів, без накривал, серед дощу й морозу, провели ми дванадцять днів. Французи розбили дивізію в прах. Багато вигинуло, але більшість таки перейшла до французів. Майора Муравйова бачили в той критичний момент, як із пістолею в руці вбіг до якоїсь стайні. Наложив на себе руку, чи потрапив у полон - так і не встиг я дізнатись.
     
    3 Person(en) gefällt das.
  23. Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    виникло таке питання: а які саме підрозділи (укр., білорус., козац.) ввійшли в склад 30-ї дивізії і які частини дивізії були з них складені, бо в наведеному мною спогаді все перекручене; і ще - чи відома подальша доля Муравйова? має хтось таку інфу?
     
  24. Norman2

    Norman2 General-major

    Beiträge:
    7.963
    Ort:
    СотоНатовск
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Kirov:
    Zvidky taki tsikavi spogady?
     
  25. Valenty

    Valenty Schütze

    Beiträge:
    40
    Ort:
    Vialikaja Litva
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Ю. Грыбоўскі - Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць

    "6 лістапада 1941 г. Гімлер выдаў загад аб сфармаванні арганізацыі, якую назвалі Шутцманшафтэн (Schutzmannschaften; замацавалася скарочаная назва Шума). Заданне стварэння мясцовай паліцыі было даручана камандаванню СС і паліцыі на акупаванай тэрыторыі. Мясцовая паліцыя ў залежнасці ад характару і ўскладзеных на яе мэтаў падзялялася на наступныя катэгорыі: 1) асноўны элемент паліцыйных сілаў (Schutzmannschaften-Einzeldienst), які выконваў ролю ахоўнай паліцыі і жандармерыі і складаў сетку пастарункаў у гарадах і вёсках; 2) размешчаныя ў казармах фармаванні (батальёны), якія ствараліся з мэтай змагання з партызанамі і выканання ахоўных заданняў; 3) дапаможная паліцыя (Hilfsschutzmannschaften), якая падпарадкоўвалася жандармерыі і несла варту ў лагерах ваеннапалонных, a таксама выконвала адмысловыя заданні; 4) добраахвотная і прафесійная пажарная варта (Feuerschutzmannschaften). Асобна варта засяродзіцца на больш падрабязным разглядзе шума-батальёнаў, сфармаваных у Беларусі. Вылучаліся тры тыпы: 1) палявыя батальёны (FeldbataiUone), якія ў назвах адзначаліся літарай „F', 2) вартавыя (Wachbataillone) - „W", 3) запасныя (Ersatzbataillone) - „Е" [4].

    Шума-батальёны складаліся з трох або чатырох ротаў, кожная з якіх мела налічваць ад 124 (у першы перыяд існавання) да 150 чал. У сваю чаргу рота налічвала чатыры звязы (тры стралецкія і адзін кулямётны) [5]. Звычайна мясцовымі жаўнерамі камандавалі нямецкія камандзіры. Да кожнага батальёна была прымацавана пэўная колькасць немцаў: па адным камандзіры, ад'ютанце і 10 іншых службоўцаў у штабе, а таксама па два афіцэры і 58 падафіцэраў у кожнай роце, па 2 перакладчыкі і адным кіроўцы. Вельмі часта гэтыя патрабаванні не выконваліся [6].

    Даследчыкі падаюць розныя звесткі пра колькасць беларускіх шума-батальёнаў. Ю. Туронак падлічыў, што ў лютым 1944 г. іх было сем (48-ы, 49-ы, 60-ы, 64-ы, 65-ы, 66-ы, 67-ы), і агулам у іх складзе знаходзіліся 2167 чал. [7]. Іншыя айчынныя і замежныя гісторыкі падаюць лічбу 13 [8], 11 або 12 (45-ы - 49-ы, 60-ы, 64-ы - 67-ы, 69-ы) [9]. Аднак найбольш верагоднай падаецца лічба, прапанаваная польскім даследчыкам Я. Гданьскім, якая складае 12 шума-батальёнаў, у тым ліку 7 вартавых, 4 палявых і 1 запасны. Ніжэй варта пералічыць гэтыя фармаванні:

    * 45-ы шума-батальён (вартавы) Schuma-Bataillon W/45,
    * 46-ы шума-батальён (вартавы) Schuma-Bataillon W/46,
    * 47-ы шума-батальён (вартавы) Schuma-Bataillon W/47,
    * 48-ы шума-батальён (запасны) Schuma-Bataillon E/48,
    * 48-ы шума-батальён (палявы), Schuma-Bataillon F/48,
    * 49-ы шума-батальён (вартавы) Schuma-Bataillon W/49,
    * 60-ы беларускі шума-батальён (палявы), Weiss-Schuma-Hataillon F/60,
    * 64-ы беларускі шума-батальён (палявы), Weiss-Schuma-Hataillon F/64,
    * 65-ы беларускі шума-батальён (вартавы), Weiss-Schuma-Hataillon W/65,
    * 66-ы беларускі шума-батальён (вартавы) Weiss-Schuma-Hataillon W/66,
    * 67-ы беларускі шума-батальён (вартавы) Weiss-Schuma-Hataillon W/67,
    * 68-ы беларускі шума-батальён (палявы) Weiss-Schuma-Hataillon F/68 [10].

    Пра некаторыя батальёны захаваліся толькі фрагментарпыя звесткі. У прыватнасці, няшмат ведаем пра наступныя адзінкі: 45-ы (сфармаваны ў верасні 1943 г. у Баранавічах), 16-ы і 47-ы (створаны ў ліпені 1942 г. у Менску), а таксама 18-ы запасны батальён (створаны ў ліпені 1942 г. у Менску, але ўжо ў сакавіку 1943 г. расфармаваны з-за вялікага дэзерцірства) [11].

    Больш дадзеных у дачыненні да іншых батальёнаў. 48-ы палявы сфармаваны ў жніўні 1943 г. у Слоніме. У студзені 1944 г. гэтая адзінка налічвала 615 чал. [12]. Увесну 1944 г. батальён браў удзел у баях з партызанамі і панёс значныя страты. Пазней яго рэшткі былі ўключаны ў склад іншых шума-батальёнаў. Афіцыйна расфармаваны ў верасні 1944 г. [13].

    49-ы вартавы батальён утвораны ў верасні 1942 г. у Менску. У верасні 1942 г. у ім служыла 327 чал. Сярод жаўнераў адзначаўся досыць высокі ўзровень дэзерцірства [14].

    60-ы палявы батальён існаваў са жніўня (паводле іншых звестак з верасня) 1943 г. і кватараваў у Снове, пад Баранавічамі. На студзень 1944 г. у ім знаходзілася 562 чал. [15]. Вядома, што ў лістападзе 1943 г. браў удзел у сутыкненнях з партызанамі. Афіцыйна быў расфармаваны 19 красавіка 1944 г. і перададзены ў распараджэнне камандавання СС і паліцыі Беларусі.

    64-ы палявы батальён сфармаваны 1 лютага 1944 г. у Глыбокім. Найпраўдападобней, батальён так ніколі і не дасягнуў баявога стану, бо налічваў толькі 65 чал. [16].

    65-ы вартавы батальён пачаў фармаванне 1 лютага 1944 г. у Наваградку. Па стане на 30 лютага 1944 г. налічваў 477 чал. [17].

    Больш дэталёвага абмеркавання патрабуе 68-ы беларускі палявы батальён. Гісторыя гэтай адзінкі абрасла шэрагам легенд і непаразуменняў. Працяглы час у беларускай эміграцыйнай літаратуры ён памылкова фігураваў як т. зв. Наваградскі (беларускі) эскадрон, які разглядаўся як цалкам самастойная адзінка ў адрозненне ад іншых беларускіх вайсковых фармаванняў у гады Другой сусветнай вайны [18]. Пазней гэтая версія аўтаматычна была прынята беларускімі і замежнымі гісторыкамі, якія не здолелі развязаць дадзенай загадкі [19]. Прычым некаторыя даследчыкі залічваюць яго да аддзелаў самаабароны. На самай справе фармаванне 68-га палявога батальёна пачалося 22 лютага 1944 г. згодна з загадам шэфа СС і паліцыі Беларусі. Камандзірам батальёна быў прызначаны Барыс Рагуля [20]. Канчаткова быў сфармаваны 15 сакавіка 1944 г. і атрымаў парадкавы нумар 68 (Weissruthenische Schutzmannschafts Bataillon F/68) [21]. У нямецкіх дакументах названае фармаванне нярэдка таксама фігуруе як конны шума-аддзел Рагулі (Schuma-Reiter-Abteilung Ragula) [22]. Першымі былі рэкрутаваны выхаванцы настаўніцкай семінарыі ў Наваградку. Паводле нямецкіх крыніц, у час канчатковага сфармавання рагулеўцы налічвалі каля 600 чал. [23]. Неаднаразова батальён удзельнічаў у баявых акцыях супраць партызанаў (сакавік - красавік 1944 г. у ваколіцах Карэлічаў; у траўні 1944 г. пад Докшыцамі і Глыбокім). Верагодна, што ў чэрвені 1944 г. адбыўся таксама бой з жаўнерамі 8-га батальёна 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай, пад час атакі апошніх на кашары беларускай паліцыі ў мясцовасці Уселюб [24].

    Захавалася няшмат звестак наконт 66-га і 67-га беларускіх вартавых шума-батальёнаў, створаных 1 лютага 1944 г. Праўдападобна, яны знаходзіліся ў стане фармавання. Першы кватараваў у Слуцку і налічваў толькі 172 чал. [25]. Месцам дыслакацыі 67-га батальёна была Вілейка [26].

    Згодна з загадам Гімлера ад 29 сакавіка 1943 г. з часткі рэкрутаў шума-батальёнаў, а таксама нямецкага персаналу ў першай палове 1943 г. пачалося фармаванне іншаземных стралецкіх паліцыйных палкоў, якія складаліся з трох батальёнаў. Прадугледжвалася, што адзін батальён будзе цалкам нямецкі, тым часам як два іншыя павінны складацца з мясцовага насельніцтва (за выняткам афіцэраў). У Беларусі быў сфармаваны 36-ы паліцыйны стралецкі полк (Polizei Schutzen Regiment 36). 24 чэрвеня 1943 г. быў сфармаваны штаб, а таксама 2-і (камандзір - маёр Мільтцаў) і 3-і (камандзір - маёр Крамэр) батальёны. 14 ліпеня 1943 г. з лішку рэкрутаў з 48-га і 60-га батальёнаў быў створаны 1-ы батальён. Камандзірам прызначаны оберст-лейтэнант Марцін Вальцін [27]. Першапачаткова полк кватараваў ва Урэчы (каля Слуцка), аднак пазней быў перадыслакаваны ў Валожын, дзе браў удзел у баявых дзеяннях з савецкімі партызанамі [28]. Паводле непацверджаных дадзеных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чал. У перыяд эвакуацыі з Беларусі ў палку назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзерцірства, пад час якіх былі забіты некаторыя камандзіры [29].

    Вынікі абвешчанай у 1942-1943 г. мабілізацыі і закліку па Баранавіцкай і Слонімскай акругах былі станоўчыя [30]. Сучаснік ваенных падзей Ф. Кушаль падае, што ў 1943 г. пад час мабілізацыі ў 48-ы і 49-ы батальёны выклікалася ажно 7 тыс. добраахвотнікаў. Аднак у сувязі з жорсткімі колькаснымі абмежаваннямі большасць была накіравана дадому [31]. Адначасна генеральны камісар Беларусі ацэньваў на 9 тыс. чалавек колькасць добраахвотнікаў, якія цягам 1943 г. выказалі жаданне служыць у паліцыі. У лісце ад 9 жніўня 1943 г. ён падкрэсліваў, што справа стварэння шума-батальёнаў магла рухацца значна больш хутка і паспяхова, калі б не непаслядоўнае стаўленне нямецкага камандавання, якое пагарджала мясцовымі жыхарамі і адносілася да іх з недаверам. Адзначалася, што многіх добраахвотнікаў як працоўную сілу накіравалі ў Нямеччыну. Такое стаўленне магло выклікаць толькі агіду і страх сярод мясцовых памочнікаў [32].
     
    1 Person gefällt das.
  26. Valenty

    Valenty Schütze

    Beiträge:
    40
    Ort:
    Vialikaja Litva
    Ответ: Охранные батальоны - "Шума" (Schutzmannschaft Bataillon - "Schuma")

    Даследчыкі парознаму ацэньваюць агульную колькасць тых, што служыліў беларускай шума-паліцыі. Ю. Туронак мяркуе, што за час акупацыі Беларусі ва ўсіх фармаваннях паліцыі служылі больш за 50 тыс. чал. [33]. Вядома аднак, што ў лютым 1944 г. пад камандаваннем шэфа СС і паліцыі Беларусі і тылавой групы арміі „Цэнтр" знаходзіліся толькі 30 тыс. чал. Беручы пад увагу, што пэўную частку з іх складалі небеларускія (нямецкія, расійскія, украінскія ды інш.) вайсковыя і вайскова-паліцыйныя фармаванні, можна дапусціць, што на беларусаў прыпадала каля 20 тыс. чал.

    Цяпер варта разгледзець асноўныя прычыны ўступлення насельніцтва ў паліцыю. У савецкай гістарыяграфіі, a таксама сярод яе прыхільнікаў і паслядоўнікаў у наш час пануе перакананне, што ў фармаваннях, якія ствараліся пад нямецкай камандай, маглі служыць толькі злачынцы і здраднікі айчыны, якія дапамагалі акупантам у вынішчэнні ўласнага народа. Але сітуацыя куды больш складаная і патрабуе паглыбленага вывучэння. Як у кожнай арганізацыі, v беларускай паліцыі хапала людзей, якія ішлі ў яе шэрагі з мэтай паляпшэння дабрабыту або нават кіраваліся прагай асабістых рахункаў і жаданнем помсты [34]. Аднак нельга адмаўляць факта, што ў значнай ступені папаўненне шэрагаў паліцыі было вынікам рэпрэсіўнай палітыкі савецкай дзяржавы і сталінскага рэжыму ў 1930-я г. Сведчаннем гэтага можа быць прыклад Мікалая Сахановіча з-пад Бабруйска, які ў траўні 1942 г. зазначаў у аўтабіяграфіі: „Маіх бацькоў лічылі за класава чужых, таму раскулачылі і выслалі на Далёкі Усход... I калі бальшавікі ўцяклі з Бабруйска, то я ўступіў па ўласнай волі ў паліцыю, каб дапамагчы нямецкай арміі ў вынішчэнні партызанаў і камуністаў" [35]. Апрача таго, надта часта мелі месца выпадкі прымусовага закліку ў паліцыю, у тым ліку ў шума-батальёны. Найчасцей гэта тычылася моладзі, здольнай на нашэнне зброі. Сведчаць пра гэта як беларускія, так і замежныя крыніцы [36]. Да прыкладу можна ўзгадаць мабілізацыю ў кастрычніку 1943 г. моладзі 1920-1922 г. нар. у дапаможную паліцыю ў Баранавічах [37], а таксама ў Слоніме (у 48-ы шума-батальён) [38].

    Неадназначнымі былі адносіны паміж нямецкімі камандзірамі і мясцовымі шарагоўцамі. Часта першыя пагарджалі сваімі падначаленымі. Адзін з колішніх жаўнераў 36-га палка ўзгадваў: „Аднаго разу наведаў нас нейкі нямецкі афіцэр. Калі нас пашыхтавалі на пляцы, ён падышоў да мяне і нешта загадаў па-нямецку. Гэта быў мой першы дзень пасля знаходжання ў шпіталі, таму я паспеў запамятаць нямецкую каманду. Таму я не зразумеў яго і не падпарадкаваўся. Немец без вагання стукнуў мне па твары. Тады нашы хлопцы пачалі абурацца і ўзнялі вэрхал. У выніку было вымушана ўмяшацца камандаванне батальёна. Яму хутка патлумачылі маю сітуацыю. Наступнага для гэны немец пакінуў нашыя кашары. Нікога не пакаралі за гэты выпадак" [39].

    Характэрнае стаўленне да стварэння паліцыйнай арганізацыі занялі беларускія дзеячы, якія супрацоўнічалі з немцамі. 3 аднаго боку, яны былі пазбаўлены значнага ўплыву і ініцыятывы на фармаванне і баявое выкарыстанне паліцыі. 3 другога боку, ва ўмовах адсутнасці іншай магчымасці мець уласнае беларускае войска намагаліся выкарыстаць любую нагоду дзеля стварэння хоць яго прывідных пачаткаў. Неўзабаве яны прапаноўвалі павялічыць удзел беларусаў у змаганні супраць савецкіх партызанаў. 23 жніўня 1943 г. сябры Беларускай рады даверу звярталіся з такім заклікам да нямецкіх акупацыйных уладаў [40]. Дадзеная мэта ажыццяўлялася шляхам атрымання згоды на пэўны ўдзел у прапагандовай працы сярод вайскоўцаў беларускіх паліцыйных батальёнаў. Са свайго боку немцы ў мэтах пазбегнуць пэўных тэхнічных складанасцяў у функцыянаванні паліцыі і пераадолець міжкамунікацыйныя праблемы дапускалі кантакт мясцовых дзеячаў з паліцыянтамі. Адбывалася гэта ў выглядзе існавання інстытута апекуноў, якія займаліся пралагандовай акцыяй сярод насельніцтва пад час фармавання паліцыйных арганізацый, а потым праводзілі асветную дзейнасць сярод паліцыянтаў. Такія ўстановы існавалі на ўсім усходнім акупаваным абшары. У Беларусі адказным быў Ф. Кушаль, які ў найбольш значныя паліцыйныя адзінкі наўмысна намагаўся накіроўваць нацыянальна свядомых і ідэалагічна падрыхтаваных афіцэраў і падафіцэраў. Сам Кушаль сведчыў пра іх знаходжанне ў 49-м, 48-м і 60-м батальёнах, а таксама 36-м палку і 13-м батальёне СД, якія выконвалі пераважна функцыі асветных супрацоўнікаў. Заангажаванне і роля беларускага апекуна ў справе функцыянавання паліцыі з лета 1943 г. павялічылася [41].

    З мэтай нацыянальнай асветна-выхаваўчай працы напрыканцы 1943 г. пачалося выданне часопіса „Беларус на варце" (выйшла дзевяць нумароў). На старонках часопіса друкаваліся матэрыялы, накіраваныя на падтрыманне патрыятычнага духу сярод паліцыянтаў і наданне паліцыі беларускага аблічча. Аўтары намагаліся пераканаць добраахвотнікаў, што яны - частка свайго народа, якому павінны служыць [42]. Ф. Кушаль як беларускі апякун паліцыі ажыццяўляў інспекцыю некаторых паліцыйных адзінак, дзе выступаў з прамовамі. Адначасова і беларуская прэса заклікала нацыянальна свядомую моладзь у шэрагі паліцыі, каб яна тым самым спрычынялася да фармавання адпаведнага іміджу беларускага паліцыянта ў вачах мясцовага насельніцтва [43].

    Рабіліся захады па ачыстцы паліцыі ад элементаў, якія лічыліся шкоднымі або маглі папсаваць уражанне пра паліцыю. Задача гэтая на практыцы была амаль невыканальнай. Адзін з істотных чыннікаў, што ўплываў на дзейнасць паліцыі на месцах, - значны ўдзел у ёй асобаў польскай нацыянальнасці, сярод якіх вялікі адсотак складалі заканспіраваныя сябры польскага незалежніцкага падполля. У 1942 г. нямецкія акупацыйныя ўлады правялі г.зв. польскую акцыю, мэтай якой была чыстка адміністрацыі і паліцыі коштам польскага насельніцтва. Як вынікае з беларускіх крыніц, запланаваных вынікаў канчаткова дасягнуць не ўдалося: у 1943 г. беларусы складалі толькі каля 60% асабовага складу паліцыі [44]. 3 цягам часу гэтая лічба рабілася штораз меншай, аднак пазней была значнай. У Баранавіцкай акрузе беларусы складалі 75%, палякі 20% [45]. Найбольш неспрыяльная для беларусаў сітуацыя склалася ў Лідскай акрузе, дзе ўплывы польскага падполля былі асабліва моцныя. Дарэчы, нават на красавік 1944 г. у Лідскай акрузе на 25 камендантаў паліцыі прыпадаў 21 паляк, a 2/3 асабовага складу паліцыйных залогаў таксама складалі палякі. Адным з вынікаў дзейнасці польскай канспірацыі сярод паліцыянтаў былі ўдалыя напады і раззбраенне пастарункаў, якія суправаджаліся групавымі пераходамі паліцыянтаў на бок партызанаў АК. Пік гэтых акцый прыпаў на лета 1943 г. і ў найбольшай ступені ахапіў Віленшчыну [46].

    Высілкі беларускага актыву па стварэнні адпаведнага нацыянальнага іміджу паліцыі былі марныя, а насельніцтва зазвычай не мела да яе даверу. Нягледзячы на тое, што ў паліцыйных батальёнах апынулася пэўная колькасць нацыянальна свядомых беларусаў, і сярод іх - добраахвотнікі і СБМ, рэчаіснасць на кожным кроку дыскрэдытавала паліцыянтаў. Галоўным чынам гэта было звязана з тым, што акупанты выкарыстоўвалі беларускія адзінкі ў сваіх злачынных мэтах. Маецца на ўвазе заангажаванне паліцыі ў розныя карныя акцыі супраць цывільных жыхароў, у тым ліку пад час ліквідацыі габрэйскага насельніцтва [47].

    Паліцыя брала ўдзел у баявых аперацыях супраць партызанаў. У выніку ў баях і сутыкненнях яна несла значныя страты. Ад красавіка да ліпеня 1942 г. у Беларусі загінула 155 мясцовых паліцыянтаў. 3 цягам часу сітуацыя не паляпшалася, а наадварот напружанне толькі ўзмацнялася. Прыкладам можа быць Слонімская акруга, дзе з красавіка да лістапада 1943 г. палегла 36 паліцыянтаў, a 82 было паранена [48]. Беларускія эміграцыйныя крыніцы падаюць, што на Случчыне ў перыяд нямецкай акупацыі загінула ажно 418 беларускіх паліцыянтаў (каля 24% агульнай колькасці). Пра зацятасць пад час узброенага супрацьстаяння паміж партызанамі і паліцыянтамі можна меркаваць па звестках як беларускіх, так і савецкіх крыніц [49]. Вядомыя выпадкі, калі ахвярамі партызанскіх нападаў рабіліся не толькі самі паліцыянты, але і іх сем'і [50].

    Паліцыянтаў, што вылучыліся пад час баявых дзеянняў, маглі ганараваць баявымі ўзнагародамі. 14 ліпеня 1942 г. была ўстаноўлена адзнака за адвагу і заслугі для ўсходніх народаў (Tapferkeits- und Verdienst Auszeichnung fur Ostvolker), якая мела пяць ступеняў: 1-га класа - пазалочаная і сярэбраная і 2-га класа - пазалочаная, сярэбраная і бронзавая. Адзнакі 1-га класа насілі на левай кішэні, a 2-га - на зялёнай стужцы, замацаванай на другім зверху гузіку мундзіра, як і адзнакі Жалезнага Крыжа 1-га і 2-га класаў. Гэтая ўзнагарода была найбольш распаўсюджаная сярод вайскоўцаў беларускіх вайскова-паліцыйных фармаванняў. Вядома шмат прыкладаў атрымання адзнакі беларускімі паліцыянтамі, жаўнерамі 13-га беларускага батальёна СД, сябрамі Саюза беларускай моладзі і г.д. Складана, аднак, падлічыць дакладную колькасць кавалераў беларускай нацыянальнасці. Хутчэй за ўсё, такіх былі дзесяткі, а магчыма, і сотні. 3 лістапада 1942 г. іншаземныя жаўнеры атрымалі права ганаравання нямецкімі баявымі ўзнагародамі, у тым ліку Жалезным Крыжам. Такія выпадкі сярод беларусаў здараліся даволі рэдка. Вельмі верагодна, што ўпершыню такі факт адбыўся ў чэрвені 1944 г., калі за ўдзел у антыпартызанскай акцыі быў адзначаны старшы лейтэнант БКА Усевалад Родзька [51].

    Па волі лёсу шматлікія былыя паліцыянты, якія не паспелі ўлетку 1944 г. эвакуявацца на Захад, былі мабілізаваныя ў Чырвоную Армію і ў яе складзе ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Еўропе."

    калі хто з шанавенства зацікаўлены ўвесь артыкул можна пачытаць па гэтай спасылцы: http://jivebelarus.net/history/new-history/the-belarusian-ss-legion-myths-and-reality.html