Вiтаю Шаноуных! Перад Новым Годам мой брат вырашыу зрабiць вывяд па нашых старых мясцiнах дзе мы ня былi 9 год.(дужа засумавау па пошуку працуючы у Маскве) Месца з большага голае ,знаходак фактычна няма, але яму троху пашанцавала . Патрапiу на невялiкi кавалак дзе пачалi знаходзiца нямецкiя грошы. Адгуляушы Новы Год рушылi у тое ж месца. Надворье спрыяла распачаць новы сезон. Праз поугадзiны зьявiузя прыемны гук апарата , а крыху пазьней вясёлы лямант брата на усё наваколле . Ёсць першая знаходка ,крыж за вайсковыя паслугi з мячамi 2 ступенi. Пакуль братуха круцiуся вокал як завядзённы , я вырашыу зрабiць шурф у блiжэйшай выронцы. Глеба iшла лёгка i неузабаве на глубiне болей метра зноу сiгнал. Вось тут стала цiкава. Закапаушыся па самую грудзь мы знайшлi нямецкую каску , зноу устойлiвы гук апарата , яшчэ адна каска . А вось пад другой каскай зьявiлiся парэшткi жаунера. Працяг тэмы крыху пазьней .(спазьняюся на працу)
Да я тоже теперь знаю Белорусский))) В принципе понятно кроме одного: "парэшткi жаунера" Я так понимаю "останки..." фрица или кого/чего???
Сегодня праздник.Василия.Открыв тему уважаемого Витушки в натуре читал по беларусски,и всё понял.Камрад с удачным открытием сезона!Всегда смотрю Ваши темы.Удачи в новом сезоне!Хотелось бы увидеть крест после бани.Извините за текст может и с ошибками всё ж таки западенец.С уважением...
Тое што зьявiлiся косцi было троху нечакана , бо яма атрымалась дужа глыбокая. Не адкладаючы на другi дзень пачалi раскоп . Хутка стала зразумела што гаспадары санiтарнай ямы нямецкiя жаунеры , бо пачалi трапляцца мундзiровыя гузiкi. Вельмi хацелася усё скончыць да цемры , бо мы як разважалi , кеды 2 касоны , то хутчэй за усё i 2 жаунеры . Сцямнела хутка , цемра хоць вока выбi а мы без лiхтарыка. Мусiлi спынiць працу. Але нават з таго што мы пасьпелi зрабiць стала зразумела што там ня два жаунеры. Пасьпелi падняць трох. Але толькi у двух былi жэтоны. Працяг надалей. Усiм дзякуй за падтрымку тэмы.
З ранку, да сьвету, узброiшыуся лiхтарыкамi мы ужо былi на месцы i пачалi працаваць. Праз гадзiну разьвiдняла ,але пачалася навальнiца ,вось табе i месяц студзень). Раскоп працягвалi да абеда. Паднялi семярых. Што здiвiла , дык гэта колькасць костных пашкоджанняу у загiнуушых. З сямi жаунерау у шасцi ёсць костныя пашкоджаннi чарапоу(прастрэляны) , у трох зламаны бярцовыя косткi ,яшчэ у трох зламаны косткi голянi . Але каскi былi без дзiр. У верхнюю вопратку былi апрануты толькi тры чалавекi. Хтосцi перад пахаваннем iх добра абрабавау , нават трох жэтонау мы так i не знайшлi. Яшччэ былi знойдзены 2 знакi за раненне(адно было зялезнае,ператварылася у труху ) , адно у добрым стане. I яшчэ здiвiла плечавая костка , нiколi раней такога не вiдау , хутчэй за усё гэта вынiк ранейшага ранення жаунера. Што i як там было у той час зараз можна толькi гадаць. А зараз магу упэунена сказаць ,што iнфармацыя аб жаунерах будзе перададзенна у WASt i з цягам часу яны будуць перазахаваны на афiцыйнам вайсковам цвiнтары(могiлках). Ну i троху здымкау. Усiм дзякуй за прагляд тэмы.
Ух ты, как интересно плечо срослось! Правда, с функцией у его владельца, пожалуй, были проблемы. С другой стороны, раз воевал - значит, не такие и большие проблемы...
Ну i напрыканцы тэмы, троху здымкау знаходак апасьля лазьнi. Усiм моцнага здароуя i посьпехау у пошуках.
...от интересно, а на эту кость МД часом не реагирует ?? Там внутри стальной стержень не забИт ли ???
Вряд ли. Тогда интрамедуллярный остеосинтез был ещё новинкой, тогдашние металлоконструкции не годились для переломов длинных трубчатых костей, тем более, что до эпохи антибиотиков оперативная травматология вообще была весьма рискованным делом ввиду высокого риска остеомиелита. Короче - вряд ли. Да и сам перелом сросся необычно - видишь этот "мостик"? При стабильном остеосинтезе я такого не видел. Это срасталось в повязке, и не факт, что гипсовой.
Весьма похоже, что дострелили раненых да и закопали в воронке. Жетоны целые - значит числятся как безвести пропавшие. По 44-му захоронение, надо полагать?
Так , прыблiзна напрыканцы чэрвеня. Аперацыя "Баграцiён". Таксама схiляюсь да думкi што была зачыстка . Гэта была звычайная зьява , нiхто асаблiва параненых ня шкадавау.